Як папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі – абмяркоўвалі ў Рымдзюнах

16:22 / 19.04.2019

Сельскі сход, які прайшоў у аграгарадку Рымдзюны, сабраў прадстаўнікоў усіх зацікаўленых у пытаннях прафілактыкі надзвычайных сітуацый структур.

 Другі раз у бягучым годзе на сустрэчу з насельніцтвам у Астравецкі раён прыехаў першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Ясеў.

IMG_3448.jpg

– Сітуацыя з пажарамі ў Гродзенскай вобласці дастаткова складаная. Менавіта таму сумесна з органамі ўлады і іншымі суб’ектамі прафілактыкі мы праводзім сельскія сходы. Спадзяюся, што гутарка будзе канструктыўнай і ў будучым гэта паўплывае на стабілізацыю сітуацыі.

Аляксандр Яўгеньевіч расказаў, якія пажары адбыліся ў рэспубліцы і вобласці, прычынах іх узнікнення і прывёў канкрэтныя прыклады.

IMG_3422.jpg

У дыялогу з жыхарамі Рымдзюн, Гервят і бліжэйшых ад аграгарадкоў вёсак прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук, начальнік РАНС Віталь Рыбак, начальнік РАУС Дзмітрый Місюк, пракурор раёна Аляксей Тамчанок, дырэктары раёна газазабеспячэння Юрый Шоць і РУП ЖКГ Аляксандр Мекін і інспектар энерганагляду Андрэй Гіль.

IMG_3442.jpg

 Кожны падзяліўся практычным вопытам у пытаннях бяспекі па сваіх накірунках і расказаў аб праблемах, з якімі часцей за ўсё сутыкаюцца жыхары вёскі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук звярнула ўвагу на тое, што важным складальнікам бяспекі з’яўляецца асабістая адказнасць кожнага.

 А вечарам таго ж дня бяда зноў прыйшла на Астравеччыну – у аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла інфармацыя аб пажары ў вёсцы Шатэрнікі. Агнём знішчаны дом і чатыры гаспадарчыя пабудовы.


Текст:
Фото: Елена Ярошевич