Партыю “нічыйнага” трыкатыжу перахапілі пагранічнікі

14:36 / 25.11.2011

У пункце пропуску “Гудогай-1” 24 лістапада пагранічным нарадам сумесна з інспектарам Ашмянскай мытні ў цягніку №6 “Вільнюс – Масква” ў купэ №3 пятага вагона ў двух дарожных чамаданах і адной сумцы былі знойдзены трыкатажныя вырабы – 255 адзінак жаночых блузак польскай вытворчасці. Асобы, якія маюць дачыненне да перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, не выяўлены.
Папярэдні кошт знаходкі – 76 мільёнаў 500 тысяч рублёў.
Трыкатаж канфіскаваны супрацоўнікамі Ашмянскай мытні.


Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай службы.