Малодшыя ювеналы распачалі новы сезон інтэлектуальнага чэмпіянату сярод школьнікаў па гульні «Што? Дзе? Калі?»

18:50 / 13.10.2018

Першымі ў гэтым навучальным годзе адкрылі турнірную табліцу каманды «МОПС» Астравецкага ЦТДіМ, «Воўк. Каза. Капуста» СШ№1, «Нестандартны варыянт» Варнянскага НПК, «Крэда» СШ№2, «Смайлік» Рым­дзюнскай школы з литоўскай мовай навучання, «Маланка» гімназіі №1, «Галаваломка» Альхоўскай СШ і «Іскрынка» Гервятскай СШ.

13.jpg

Гульня складалася з трох ту­раў, аднак у адным з іх удзельнікаў чакаў сюр­прыз: замест ужо звыклай ме­дыя­азбукі ўдзельнікам прапанавалі пагуляць у «Так ці не». З аднаго боку, размінка на тое і размінка, каб задаць станоўчы тон гульні. З другога, тыя каманды, якія захацелі б праверыць сваё шанцаванне, маглі нават і не слухаць пытанняў вядучай, а проста даваць адназначныя адказы – і «нулявымі» яны ў другі тур не ўвайшлі б. Аднак было зразумела: ювеналы не робяць ставак на «авось». Па выніках першага тура ў лідары выйшлі ігракі з Варнян і СШ №2 – 14 ачкоў з  20 магчымых.

У другім туры найлепшыя вынікі былі ўжо ў «МОПСа» з Астравецкага ЦТДіМ і альхоўскай «Га­лаваломкі» – 7 і 6 за­лі­чаных адказаў з 10. Не шан­цавала ў гэтым туры рым­дзюнскім «Смай­лі­кам» – яны ады­гралі ўсу­хую. 

2.jpg

Два пытанні тура каманды «не ўзялі». У адным з заданняў дзецям пра­панавалі напісаць трыма сімваламі назву рэстарана, што знаходзіцца ў Магілёве на Пажарным завулку. Большасць вырашылі, что адказ будзе «МНС», на самой справе – «101». Другое пы­танне таксама тычылася назваў: у Пампеях ар­хеолагі знайшлі два тэатры, адзін на 1 500 месцаў, а другі – на 500. Трэба было напісаць, як называюць такія тэатры ў рускамоўнай лі­таратуры. Адказ:  Вялікі тэатр і Малы тэатр.

У турнірнай табліцы трэцяга тура на першы радок  паднялася каманда «Воўк. Каза. Капуста» з СШ №1 – 7 ачкоў з 10. 

3.jpg

Дарэчы, на гэтым этапе, як і на папярэднім, ігракі не адказалі на два пытанні, якія былі на ўважлівасць. Дзеці не здагадаліся – хоць вядучая і дала падказку «вы заробіце гэта, калі правільна адкажаце на пытанне», – што пятля на канцы троса ў маракоў называецца ачко. Другое «няўзятае» пытанне тычылася псіхалагічнага тэста: ля дарожкі, па якой ходзяць студэнты, на дрэве развесілі банкноты, якія заўважаў у сярэднім кожны пяты мімаходзячы, а вось сярод тых, хто, ідучы, РАБІЎ ГЭТА, грошы заўважаў толькі кожны сямнаццаты. У інтэлектуалаў запыталіся, што ж маглі такога рабіць апошнія няўважлівыя студэнты. Адказ: размаўлялі па тэлефоне.

Па выніках трох тураў гульні на першым месцы аказаліся «МОПСы» з Астравецкага ЦТДіМ, на другім – «Крэда» з СШ №2, а на трэцім – каманда «Воўк. Каза. Капуста» з СШ №1. 

Гэта была толькі першая гульня і першыя вынікі. Хто стане лепшым у сезоне – даведаемся ў маі наступнага года. 


4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

14.jpg

15.jpg

image.jpg



Текст:
Фото: Рита Дремо