Район поделили: перепись приближается

08:17 / 25.05.2019

Дзе будуць размешчаны стацыянарныя ўчасткі для правядзення перапісу насельніцтва, вырашалі ў райвыканкаме.

Пра вынікі першага этапу па падрыхтоўцы да перапісу насельніцтва, які адбыўся ў мінулым годзе, часовай раённай камісіі, пасяджэнне якой праходзіла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Віктара Свілы, нагадала начальнік аддзела статыстыкі Астравецкага раёна Святлана Шлыковіч:

– За 2018 год у Астравецкім раёне быў наведзены парадак у адраснай гаспадарцы: на прыватных дамах у горадзе і ў сельскай мясцовасці заменены старыя і ўстаноўлены, там, дзе іх не было, аншлагі. У лістападзе рэгістратары ўдакладнілі адрасныя спісы, а ў сельвыканкамах па дадзеных кніг гаспадарчага ўліку была падлічана колькасць сельсага насельніцтва.

Другі этап падрыхтоўкі да перапісу пачаўся ў раёне з падзелу яго на перапісныя і падліковыя ўчасткі. Па колькасці насельніцтва камісія вызначыла 2 перапісныя ўчасткі – па аднаму ў горадзе і ў сельскай мясцовасці. У склад перапісных участкаў увайшлі падліковыя – у горадзе іх будзе дзейнічаць 12, на сяле – 20.

Члены камісіі абмеркавалі таксама пытанне размяшчэння стацыянарных і арганізацыю работы мабільных участкаў.

Снимок.JPG

Падбор персаналу – не менш важны момант, правесці які неабходна да 1 верасня бягучага года. Перапісчыкамі, як паведаміла камісіі Святлана Шлыковіч, могуць быць работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, грамадзяне, зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных, і пенсіянеры. Працуючым пры гэтым гарантуецца вызваленне ад асноўнай работы на перыяд перапісу з захаваннем сярэдняга заробку.

41 чалавек будзе забяспечваць якасць перапісной кампаніі на Астравеччыне.


ЛІЧБА

На 2 перапісныя і 32 падліковыя ўчасткі падзелены Астравецкі раён для перапісу насельніцтва.


НАГАДВАЕМ

Перапіс насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года.

Текст: