Начинается новый этап подготовки к переписи населения

09:12 / 20.10.2018

З 6 лістапада пачнецца новы этап па падрыхтоўцы да перапісу насельніцтва краіны.

Адным з мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да перапісу насельніцтва з’яўляецца складанне спіскаў дамоў і памяшканняў у іх. Выконваць гэту работу будуць рэгістратары, на “ўзбраенне” якіх паступяць спецыяльныя планшэты з картамі, куды яны і занясуць усе даныя.

Хутка і без праблем “адпрацаваць” Астравец рэгістратары змогуць толькі ў тым выпадку, калі на кожным доме ў прыватным сектары будзе ўстаноўлены дамавы знак. Аб гэтым павінны паклапаціцца гаспадары домаўладанняў.

DJI_0003_MOV_snapshot_07_08.jpg


УВАГА

Аншлагі на жылых дамах з указаннем назвы вуліцы і нумара дома павінны быць устаноўлены да 6 лістапада – пачатку абходу рэгістратараў.

Праблемы з выбарам аншлага быць не павінна: яго можна пры жаданні зрабіць самастойна або заказаць у індывідуальных прадпрымальнікаў ва “Універмагу” і “Юліі”.


Вольга Пасечнік, жыхарка вуліцы Гагарына:

– У нас не было дамавога знака, а ён павінен быць – хоць бы для работнікаў пошты, гаргаза і бальніцы. А тут якраз перапіс праводзіць будуць… Аншлаг заказвала ў магазіне “Універмаг”, зрабілі за тры дні. Памер і дызайн можна было выбраць у каталогу.

tablichka2037-b.jpg

ПАМЯТКА

*Дамавы знак можа мець любую форму, памер і колер.

*Аншлаг вывешваецца з левага боку дома. Калі дом складаецца з дзвюх і больш кватэр з асобнымі уваходамі, для кожнай кватэры павінен быць асобны нумар.

* Адказнасць за ўстаноўку і догляд за знакамі нясуць уладальнікі жылых памяшканняў.


Текст: