Творчасць і крэатыў праявілі прадпрыемствы і арганізацыі пры афармленні сваіх тэматычных падвор’яў

21:06 / 25.08.2018

Тое, што талентаў у раёне нашмат больш, чым было прадстаўлена на цэнтральнай сцэне, прадэманстравалі выстаўка-агляд падвор’яў. Чаго тут  толькі не было!

9.jpg

10.jpg

Беларуская АЭС на вачах ва ўсіх прысутных дэманстравала ідэю энергіі стварэння і тыя складнікі, што для гэтага патрэбны: працалюбства, гасціннасць астравецкай зямлі, прафесіяналізм, майстэрства… А яшчэ раздавала ў якасці сувеніраў зямлю з першага каўша катлавана першага энергаблока Беларускай АЭС.

Газета “Астравецкая праўда”, якая на працягу апошніх 77 гадоў нага ў нагу ідзе з гісторыяй Астраўца і раёна, паказала гэты працэс, занатаваны на старонках газеты і фотаздымках, у рэдакцыйным абсталяванні  –  і “праспявала” пра свой раён і газету агністымі прыпеўкамі.

8.jpg

Астравецкае райспажыўтаварыства пабудавала цэлы горад з хлебабулачных вырабаў.

3.jpg

Астравецкая СШ №1 запрашала усіх… у лазню! Толькі там, па меркаванні настаўнікаў, можна атрымаць сапраўдны рэлакс.

Чароўны дуб з катом вучоным зрабіла Астраовецкая сельсгастэхніка.

А саўгас “Падольскі” у адпаведнасці з умовамі конкурсу паказаў, як раней працавала сельская гаспадарка: тут табе і гусенічны трактар, і жывы герб Астраўца.

Сапраўдную школу бяспекі прадставілі ў сваім падвор’і супрацоўнікі райгазу.

Пастараліся і  іншыя прадпрыемствы і арганізацыі.

7.jpg

6.jpg

Словам, было на што паглядзець, было што паслухаць. А галоўнае – кожная гаспадарка, арганізацыя, прадпрыыемства Астраўца прыдачыніліся словам і справай да юбілею горада.

5.jpg

4.jpg

2.jpg

1.jpg

Текст: Нина Рыбик