Парк у гонар 75-годдзя з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці пасадзілі ў Падольцах

10:04 / 20.04.2019

Дапамагчы ў добраўпарадкаванні тэрыторыі філіяла тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што размешчаны ў Падольцах, вырашылі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў.

IMG_3365.jpg

Напярэдадні раённага суботніка ветэраны працы, якія прадстаўлялі шматлікія арганізацыі і прадпрыемствы Астравеччыны, накіраваліся ў Падольцы, каб закласці на тэрыторыі дома, дзе пражываюць адзінокія састарэлыя, парк.

– Сваю акцыю мы прысвяцілі юбілейным датам, якія сёлета адзначаюцца ў нашай краіне – 75-годзю з дня ўтварэння Гродзенскай вобласці і вызвалення Астравеччыны і Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – рассказала старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун. – Я ўдзячна старшыні райвыканкама Ігару Шалудзіну за тое, што ён надае вялікую ўвагу гэтым знамянальным падзеям: выдзяляюцца грошы на добраўпарадкаванне помнікаў, устанаўліваюцца новыя.

IMG_3371.jpg

За некалькі гадзін на тэрыторыі філіяла было пасаджана 250 дэкаратыўных дрэў і кустоў – 40 з іх пасадзілі астравецкія ветэраны працы.

– Сёння ў філіяле тэрытарыяльнага цэнтра знаходзіцца 19 чалавек. У доме створаны цудоўныя ўмовы для іх жыцця і адпачынку, – гаворыць дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра Віктар Ждановіч. – Цяпер такія ж умовы мы створым і на тэрыторыі філіяла. Я ўдзячны раённаму выканаўчаму камітэту за падтрымку нашых ідэй. Пройдзе некалькі гадоў – і туі, дэкаратыўныя дрэўцы і кусты падрастуць і ўпрыгожаць гэты двор.

Планаў у раённага савета ветэранаў шмат, і сярод іх – добраўпарадкаванне месцаў воінскай славы, памятных знакаў і помнікаў загінуўшым землякам.

IMG_3377.jpg

IMG_3369.jpg

Текст:
Фото: Елена Ярошевич