Волонтёры подвели итоги месячника Красного Креста

14:17 / 24.06.2018
У  нашым раёне завяршыўся месячнік Чырвонага Крыжа.  Галоўнымі героямі добрых і патрэбных спраў сталі валанцёры, а дапамагалі ім, як заўсёды, сотні нераўнадушных жыхароў і гасцей Астравеччыны.

kk.jpg

Пра што нагадвалі і да чаго  заклікалі юныя добраахвотнікі, расказала  намеснік дырэктара Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, актывіст раённага валанцёрскага савета Святлана Куцько.  

– Святлана, ваш валанцёрскі атрад «Крылы» працуе з моладдзю. Чаму?
– Па-першае, гэта спецыя­лізацыя цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а, па-другое, у нашым атрадзе ў асноўным маладыя людзі – дык каму ж, як не нам?!
– На што была скіравана ўвага вашых «анёлаў дабра»?
– На стварэнне пазітыўнага настрою ў пацыентаў дзіцячага аддзялення астравецкай баль­ніцы, дзіцячага сацыяльнага прытулку, выхаванцаў цэнт­ра карэкцыйна-развіваючага навучання. Мы расказвалі дзецям пра такія сацыяльна небяспечныя з’явы, як алкагалізм, курэнне, наркаманія, інтэрнэт-залежнасць, праводзілі забаўляльна-навучальныя праграмы па правілах дарожнага руху, бяспечных  паводзінах у інтэрнэце, папярэджанні траў­матызму.  Валанцёры арга­ні­за­валі дабрачынныя акцыі па збору сродкаў гігіены для дзя­цей-інвалідаў, пра­водзілі творчыя конкурсы... Адным словам, месячнік быў вельмі насычаным.

kk1.jpg

kk2.jpg

– Столькі спраў – і ўсё самі?

– Канешне ж, не. Мы выступалі ініцыятарамі – а дапамагалі нам несці ідэі і веды «ў масы» супра­цоўнікі РАНС, ва­ланцёрскія атрады гарадскіх і Гудагайскай школ, цэнтра карэкцыйна-разві­ваючага навучання і тэрытарыяльнага цэнт­ра сацыяльнага аб­слугоўвання насельніцтва. Аст­равецкае аддзяленне Чырвонага Крыжа вы­дзеліла падарункі для ўдзель­нікаў ме­ра­­прыемст­ваў і пераможцаў кон­курсаў.  
Без падтрымкі ўсіх гэтых лю­дзей немагчыма было б столькі зрабіць!

kk3.jpg

– Ці ўсё запланаванае ўдалося зрабіць?

– Усё – і нават больш! З дапамогай астраўчан мы сабралі сродкаў гігіены больш чым на 300 рублёў – і аказалі падтрымку 11 дзецям-інвалідам. Да нашай справы за час правядзення месячніка далучылася 18 новых добраахвотнікаў.
А галоўнае дасягненне, і не толькі месячніка, а нашай шматгадовай работы: людзі самі, без запрашэння валанцёраў, імкнуц­ца дапамагчы тым, каму цяжка.
 – Што ж, няхай аднадумцаў у вашых добрых спраў ста­новіцца ўсё больш! Дзякуй за гутарку – і за працу!

Рыта ДРЭМА.
Фота з архіва Астравецкага ЦТДіМ.


Текст: