Регина Дремо хранит в своем архиве номера "АП", где есть её фамилия

12:00 / 03.04.2016
Дремо Регина раёнка в юбилей 75У маiм сямейным архiве захоўваюцца выключна тыя нумары “Астравецкай праўды”, у якiх ёсць маё прозвiшча, дзе змешчаны мае допiсы на розныя конкурсы, бывалiцы i iншыя «творы».

І хачу сказаць, што сёлета юбілей не толькі ў “раёнкі”, але і ў мяне, дакладней – у нас з маёй любімай газетай: нашай дружбе спаўняецца сёлета роўна 20 гадоў.

На жаль, той нумар зберагчы не ўдалося (я ж не думала тады, што так «далёка зайду»!), але дакладна памятаю, што першая мая публікацыя з’явілася на старонках “Астравецкай праўды” ў 1996 годзе. А ў архіве захоўваюцца газеты, пачынаючы з 1997 года, – фотаздымак адной з іх я і дасылаю. У гэтым нумары пад карыкатурай Андрэя Скрынніка – маё прозвiшча, толькi тады яшчэ была Рэгiна Савiцкая. Ужо пазней змянiла прозвiшча на Дрэма.

Тады я свае творы не давярала пошце, а адносiла ў рэдакцыю ўласнанаручна, і добра памятаю, як мне параілі пiсаць, бо ў мяне гэта нядрэнна атрымліваецца. I вось “захапiлася” не на жарт. Неаднойчы я са сваімі допісамі перамагала ў рэдакцыйных конкурсах і займала прызавыя месцы, хоць часта была і проста ўдзельнiкам – але за 20 гадоў скапiлася вялікая кiпа газет, а таксама шмат дыпломаў i грамат ад рэадкцыі.  А яшчэ я заўважыла, што ўсе яны падпісаны “Галоўны рэдактар Нiна Рыбiк”. Значыць, Ніна Аляксееўна ўзначальвае газету яшчэ даўжэй, чым я з ёй супрацоўнічаю?!

Усiм стваральнiкам газеты шчыра жадаю поспехаў, натхнення, творчых узлётаў, даверу чытачоў! З гонарам нясiце высокае званне Журналiста! Здароўя i дабрабыту!

Моей «районке»


Моей «районке»
Время быстро летело,
промчались года.
Эти первые строки
буду помнить всегда.
Это было давно!
Как давно это было!
20 лет уж прошло –
только я не забыла.
Дни летели вперед –
я писала, робела.
Имидж свой я тогда
создавала несмело…
Мои первые строчки –
словно первые роды,
И в плену я у них.
Но не жажду свободы!
А потом строчки
я всё «рожала», «рожала»!
На газетных страницах
моя жизнь пробежала!
Как же дороги мне
эти первые строчки,
Если можно сравнить –
шаги первые дочки!
Вспоминаю, любуюсь,
и горжусь, и робею…
Это – часть моей жизни!
Жить без них не сумею!
Для меня, ты, «районка»,
много значишь в судьбе:
За свою популярность
благодарна тебе!!!
Я тебя обожаю
и ценю, и люблю!
Что добавить? Не знаю.
Слов таких не найду…
…Я листок пожелтевший
прижимаю к груди!
Мы еще не допели!
Сколько ж там, впереди?..


---------------------------------------


Рэгіна ДРЭМА, в. Ліпкі.