Станислав Володько встретился со школьниками Островетчины

11:24 / 12.06.2015
2713
1

І сонца тут ярчэй і поўна свеціць,
І бліскавіц бліжэй няма, чым тут.


Гэтыя пранікнёныя радкі паэта Станіслава Валодзькі – своеасаблівая формула выражэння яго любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі. Тэма маленькай радзімы працягвае заставацца вядучай у яго творчасці.


Асабліва радуе тое, што менавіта Падольцы  далі  Станіславу Валодзьку “паэтычную пуцёўку” ў жыццё.


Нягледзячы на тое што паэт жыве за мяжой, ён перыядычна наведвае родныя мясціны. І гэты год не стаў выключэннем. Дваццаць другога мая дзверы школьнай актавай залы былі адчынены для тых, каму не абыякавы лёс сучаснай беларускай паэзіі. Славутага земляка з радасцю сустрэлі ўсе: вучні, настаўнікі, былыя аднакласнікі, аднавяскоўцы. Сярод гасцей і старэйшы сын паэта, а таксама старшыня Рытанскага сельскага Савета Рыгор Часлававіч Цэйка і былы настаўнік гісторыі Уладзімір Якаўлевіч Астапец.


На працягу сустрэчы мы мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю паэта-земляка. Вучні школы чыталі вершы Станіслава Валодзькі, спявалі яго песні. І з задавальненнем скарысталіся  ўнікальнай магчымасцю задаць паэту хвалюючыя нас пытанні – і даведаліся, што Станіслаў Валодзька не толькі паэт, але і драматург.


Адказы Станіслава Віктаравіча былі цікавымі і пазнавальнымі. А тэатральны гурток “Парасткі”, кіраўніком якога з’яўляецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры Тамара Іосіфаўна Качкан, прапанаваў нашай увазе пастаноўку “Янук, рыцар Мятлушкі”. Дарэчы, гэтую п’есу напісала сяброўка Станіслава Віктаравіча Людміла Рублеўская, якой удзельнікі тэатра з задавальненнем перадалі праз паэта прывітанне і словы падзякі.


Дзякуй вялікі, Станіслаў Віктаравіч, за ваш візіт! Дзякуй за вашае адкрытае сэрца, за вершы, за займальныя аповеды з жыцця! Спадзяюся, вы яшчэ не раз прыедзеце да нас з новымі вершамі  пра вашу і нашу маленькую радзіму – Астравеччыну.


----------------------------------


Аляксандра Папкова,


вучаніца 11 класа.

Комментарии
0
Гость
Прыемна што Станіслаў Віктаравіч не забывае родныя мясціны.
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений