Островчанка стала четырёхтысячным абонентом byfly в Островце

08:00 / 19.05.2013

Жыхарка Астраўца Таццяна Селівонава, калі падключалася да інтэрнэту, нават не здагадвалася, што стане чатырохтысячным абанентам byfly ў Астраўцы.


Таццяна Селівонава яшчэ не паспела супакоіцца пасля перамены месца жыхараства – зусім нядаўна яна пераехала ў новую кватэру, як яе чакаў яшчэ адзін прыемны сюрпрыз – аказалася, што дом, у якім размяшчаецца кватэра Таццяны, падключаны да сеткі электрасувязі па навейшай тэхналогіі xPON (аптычнае валакно ў кожную кватэру), якая забяспечвае высокую хуткасць злучэння з інтэрнэтам – да 100 Мбіт/с, высокую якасць тэлебачання ZALA і іншыя дадатковыя сервісы, бяспеку і надзейнасць паслуг. Але і на гэтым сюрпрызы не закончыліся – пасля падключэння яна даведалася, што стала чатырохтысячным карыстальнікам паслугай byfly.


– З кожным годам колькасць нашых абанентаў павялічваецца. Спецыяльна пад тэхналогію xPON распрацаваны пакеты кругласутачнага безлімітнага доступу ў інтэрнэт “Рэкорд 5” з хуткасцю прыёму/перадачы даных 5/2,5 Мбіт/с, “Рэкорд 10” – 10/5 Мбіт/с, “Рэкорд 15” – 15/7,5 Мбіт/с, “Рэкорд 20” – 20/10 Мбіт/с, – расказвае начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Міхаіл Уладзіслававіч Хіневіч. – Па-ранейшаму вялікай папулярнасцю карыстаюцца вядомыя астраўчанам і жыхарам раёна пакеты “Дамасед”, “Дамасед плюс”, “Дамасед XXL”, “Супер Дамасед” з хуткасцямі ад 1 да 6 Мбіт/с.


– Раней я карысталася інтэрнэт-паслугамі 3G life i Velcom. І канешне, якасць іх сувязі і хуткасць не параўнаць з byfly. Пасля падключэння byfly сталі даступны абсалютна ўсе магчымасці інтэрнэту. Хуткасць і якасць паслугі дазваляюць глядзець фільмы ў рэжыме он-лайн, імгненна закачваць “цяжкія” файлы. Высокахуткасны інтэрнэт аказаўся вельмі дарэчы, – гаворыць Таццяна.


А паколькі Таццяна стала чатырохтысячным карыстальнікам паслугі byfly, то супрацоўнікі Астравецкага раённага вузла электрычнай сувязі запрасілі Таццяну Уладзіміраўну ў сервісны цэнтр, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік Астравецкага РВЭС Міхаіл Уладзіслававіч Хіневіч і спецыяліст па маркетынгу Надзея Сухарэўская ўручылі ёй юбілейны сертыфікат, кветкі і памятныя падарункі з сімволікай byfly.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ,
фота аўтара.