Галоўны ўрач Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Валянцін Тачоны ўключаны ў міжнародную энцыклапедыю

09:40 / 16.04.2012

У другі выпуск вялікай міжнароднай энцыклапедыі “Лепшыя людзі”, якая з’яўляецца сумесным праектам былых саюзных рэспублік, а цяпер незалежных дзяржаў Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана, уключаны артыкул пра галоўнага ўрача Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціна Ігнатавіча Тачонага.


Першы выпуск гэтай энцыклапедыі, якая расказвае пра лепшых людзей чатырох дзяржаў, выйшаў у свет у 2011 годзе. Другі, які ўтрымлівае матэрыялы пра В.І. Тачонага, плануецца да выхаду ў маі гэтага года. Да слова сказаць, героямі другога выпуску стала больш тысячы беларусаў. Валянцін Ігнатавіч, мудры і дальнабачны кіраўнік, які ўзначальвае астравецкую медыцыну ўжо чвэрць стагоддзя і шмат зрабіў для ўмацавання яе матэрыяльна-тэхнічнай базы і кадравага патэнцыялу, – дастойны прадстаўнік нашага раёна і краіны ў міжнароднай энцыклапедыі.
Віншуем з такой знамянальнай падзеяй Валянціна Ігнатавіча і ўсіх астраўчан: уключэнне нашага земляка ў такі прадстаўнічы даведнік – вялікі гонар для ўсяго раёна.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.