Островчане Станислав Кежун и Зыгмунд Лукашевич вошли в число лучших кормозаготовщиков области

16:33 / 17.08.2016
Станіслаў Станіслававіч Кяжун лепшы  корманарыхтоўшчык не толькі ў СВК “Варня- ны” і Астравецкім раёне, але і ў вобласці Станіслаў Станіслававіч Кяжун лепшы
корманарыхтоўшчык не толькі ў СВК “Варняны” і Астравецкім раёне, але і ў вобласці


Як кажуць, не жнівом адзіным… Аграрыі шчыруюць не толькі на ўборцы збожжавых, але і на нарыхтоўцы кармоў. У Гродзенскай вобласці падвялі вынікі работы  корманарыхтоўшчыкаў: Станіслаў Станіслававіч Кяжун з СВК “Варняны” і Зыгмунд Адамавіч Лукашэвіч з СВК “Гудагай” увайшлі ў лік лепшых.

Не першы год Станіслаў Станіслававіч Кяжун заняты на корманарыхтоўцы ў СВК “Варняны”. І работа ў мужчыны спорыцца: пра гэта сведчыць і тое, што партрэт працаўніка летась быў занесены на раённую Дошку гонару, і тое, што сёлета трактарыст-машыніст нарыхтаваў больш чым 11 тысяч тон зялёнай масы.

Зыгмунд Адамавіч лукашэвіч з СВК “Гудагай” абкасіў больш за 1 200 гектараў траў Зыгмунд Адамавіч лукашэвіч з СВК “Гудагай” абкасіў больш
за 1 200 гектараў траў


Убраныя Зыгмундам Адамавічам Лукашэвічам 1 224 гектары дазволілі працаўніку трапіць у спіс лепшых корманарыхтоўшчыкаў вобласці.

Перадавікі атрымалі памятныя дыпломы і грашовыя прэміі.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.