На дзень адкрытых дзвярэй запрасіла аграсядзіба ў мястэчку Гудагай

08:49 / 10.07.2019

На дзень адкрытых дзвярэй у аграсядзібу «Гудагай», якая размясцілася на ўскрайку аднайменнага мястэчка, запрасіла яе гаспадыня Алена Ковель.

Аграсядзібу Алена Антонаўна зарэгістравала нядаўна, а на мінулым тыдні запрасіла сюды гасцей.

1.jpg

Тут пакуль што няма пастаянных наведвальнікаў, але, упэўнена, яны з’явяцца. Ужо нават тое, што размешчана яна ўдалечыні ад шумнай трасы, спрыяе спакойнаму адпачынку на ўлонні прыроды. Магчыма, зазірнуць сюды турысты і дзякуючы размешчанай у мястэчку святыні – касцёлу Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

– Невялікі драўляны дом застаўся нашай сям’і ў спадчыну. Усё тут зроблена нашымі рукамі з экалагічных матэрыялаў, – гаворыць Алена Антонаўна. – Мы пастараемся зрабіць усё магчымае, каб адпачываць тут было адно задавальненне.

2.jpg

Увагу гаспадары аграсядзібы ўдзялілі не толькі дому, але і яго тэрыторыі. Яна, трэба адзначыць, дастаткова вялікая: клумбы, горкі, месца для адпачынку, пляцоўка для гульні ў валейбол… – развярнуцца ёсць дзе.

3.jpg

4.jpg

6.jpg

5.jpg

– На Астравеччыне зарэгістравана 11 аграсядзіб. Найбольш буйныя з іх – «Радзюшы» і «Камарышкі», дзе, акрамя адпачынку, можна скарыстацца іншымі паслугамі, – расказала спецыяліст Турыстычна-інфармацыйнага цэнтра Астравецкага раёна Анжаліка Корэва.

Дарэчы, на аграсядзібе ў мястэчку Гудагай яе гаспадыня таксама плануе аказваць паслугі па прыгатаванні страў беларускай кухні.

9.jpg

7.jpg

8.jpg

– Планаў па добраўпарадкаванні нашай аграсядзібы шмат, – гаворыць Алена Ковель. – У прыбудове да дому хочам размясціць більярд, на тэрыторыі ўстанавіць агароджу, выкапаць штучны вадаём. Мяркуем, у нас добра будзе адпачываць сем’ям з дзеткамі.


ЛІЧБА

11 аграсядзіб зарэгістравана ў Астравецкім раёне.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич