Лауреатом премии Белорусского союза журналистов «Золотое Перо» стала островецкая журналистка Рита Дремо
08:20 / 12.05.2019
Рыта Дрэма стала пераможцай самага прэстыжнага журналісцкага конкурсу ў намінацыі «Лепшы аўтарскі праект у інтэрнэце» як аўтар праекта «Гарадскі шпацыр». Ажыццяўляць яго ёй дапамагаюць сын Раман і яго аднакласніца Мілана Макей, вучні СШ № 1.
Гэты праект, у рамках якога школьнікі вандруюць па вуліцах Астраўца і расказваюць пра іх гісторыю і сучаснасць, ужо стаў пераможцам многіх дзіцячых конкурсаў – аб гэтым паведамляла наша газета. А цяпер высокую ацэнку работы яго аўтару Рыце Дрэме далі і прафесіяналы – лепшыя журналісты краіны.
Віншуем калегу і яе юных памочнікаў!