Пасхальная выстава Наталлі Зубенкі адкрылася ў тэрытарыяльным цэнтры

14:47 / 23.04.2019

Аддзел дзённага знаходжання для маладых інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва астраўчанка Наталля Зубенка наведвае ўжо некалькі гадоў.

Удзел у вакальнай групе “Аксаміткі”, якая створана пры тэрытарыяльным цэнтры, – не адзінае яе захапленне. Жанчына цудоўна шые, вышывае, вяжа – і можа пахваліцца цудоўнымі рэчамі, зробленымі ўласнымі рукамі.

IMG_0707.jpg

Менавіта яны і сталі галоўнымі экспанатамі выставы, якую можна паглядзець у тэрытарыяльным цэнтры.

 – На выставе прадстаўлены рэчы, зробленыя таленавітай майстрыхай, – расказвае спецыяліст аддзела Тамара Лукша. – Наталля Пятроўна прапануе ўсім здзейсніць творчае падарожжа з зімы ў вясну – вырабы, змешчаныя на выставе, звязаныя са святамі першых месяцаў года і заканчваюцца Пасхай.

 Цудоўнымі пасхальнымі яечкамі, выкананымі ў розных тэхніках, можна падзівіцца яшчэ тыдзень – да праваслаўнай Пасхі.

IMG_3636.jpg

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg



Текст:
Фото: Елена Ярошевич