Вадзіцель ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Андрэй Саткевіч атрымаў Падзяку ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

15:58 / 25.10.2017
1

Летась каля 16 тысяч гектараў лесу было пашкоджана ўраганам. Менш чым за дзесяць месяцаў была завершана самая маштабная ў гісторыі лясной гаспадаркі работа па ліквідацыі бураломаў.

Праца лесаводаў была адзначана на самым высокім узроўні. Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую працу, прафесіяналізм, актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў урагану ў Мінскай вобласці адзінаццаці працаўнікам лесагаспадарчай галіны, у тым ліку і вадзіцелю ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Андрэю Іосіфавічу Саткевічу, была аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

лес падзяка.jpg

Падзяку Прэзідэнта атрымаў вадзіцель ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Андрэй Саткевіч (другі злева)

У сярэдзіне кастрычніка прэм’ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў, у тым ліку – і лесаводам, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў урагану. На ганаровай цырымоніі прысутнічаў і вадзіцель ДЛГУ “Астравецкі лясгас” Андрэй Іосіфавіч Саткевіч.

Андрэй Іосіфавіч і зараз знаходзіцца ў камандзіроўцы, на гэты раз – на Гомельшчыне. У тэлефоннай размове мы папрасілі яго  падзяліцца ўражаннямі ад урачыстай цырымоніі, якая на мінулым тыдні сабрала ў Палацы Рэспублікі прадстаўнікоў самых розных прафесій. 

– Прыемна, што маю работу адзначыў сам Прэзідэнт. Гэта стала для мяне прыемнай нечаканасцю. За якія заслугі абралі менавіта мяне? – перапытвае Андрэй Іосіфавіч. – Нават і не ведаю, што адказаць на ваша пытанне. У лясгасе працую амаль дваццаць гадоў. Як прыйшоў ў 1998 годзе – так і застаўся па сённяшні дзень. З лета – у камандзіроўках: пачатку калегам з Мінскай вобласці дапамагалі ліквідаваць наступствы ўрагану, зараз працуем у Лельчыцкім лясгасе Гомельскай вобласці.

Менавіта за гэта – за добрасумленную працу без усялякіх “не магу” і “не хачу” і быў адзначаны руплівы вадзіцель лясгаса.


Помощь от лесоводов Островетчины



Текст: