Ірына Каспяровіч прызначана начальнікам пенсійнага фонду

11:20 / 05.09.2017

kasp.jpgЗмяніўся начальнік Астравецкага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Пасля таго, як Святлана Мікалаеўна Іванова, якая на працягу многіх гадоў паспяхова кіравала гэтай арганізацыяй, выйшла на залужаны адпачынак, з 1 верасня так званы “пенсійны фонд”, як называюць гэтую арганізацыю ў народзе, узначаліла Ірына Францаўна Каспяровіч.

Ірына Францаўна нарадзілася ў Ашмянах 5 мая 1979 года. Закончыла Ашмянскі каледж і Гродзенскі аграрны універсітэт, па спецыяльнасці – эканаміст.

Працавала ў астравецкіх калгасах імя Мічурына, “Гудагай”, затым – у райкаме прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу, у казначэйстве, пэўны час узначальвала РК прафсаюзаў работнікаў АПК. Апошнія два гады займала пасаду намесніка начальніка фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Замужам, выхоўвае 13-гадовую дачку-школьніцу.

Поспехаў Ірыне Францаўне на новай адказнай пасадзе!

Ніна АЛЯКСЕЕВА

Текст: Нина Рыбик
Фото: Антон Мальшевский