В Островецком центре творчества детей и молодежи впервые работал летний лагерь

15:45 / 24.07.2017
2

Гэтым летам  упершыню адчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Млын” Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

mlyn1.jpg

mlyn2.jpg

Кажуць, як лодку назавеш – так яна і паплыве. Да нашага лагера гэта прыказка мае самае непасрэднае дачыненне. Адпачынак дзяцей тут закруціўся, як крылы ветрака.  Выхаванцаў кожны дзень ахутвала загадка нейкай “легенды”, звязанай з Астравеччынай, – а маленькім шукальнікам трэба было разгадаць яе, прайшоўшы пазнавальныя, творчыя або спартыўныя іспыты.

Пачатак кожнаму дню давалі заняткі па фітнесу, аэробіцы ды ёзе. Узбадзёрыўшыся, дзеці адпраўляліся “на пошукі” легенды – “Пра пажарных”, “Аб рацэ Лошы”, “Аб каменных скульптурах” і іншых. Да кожнай з іх быў распрацаваны  майстар-класс: зрабіць макет пажарнай машыны, вясёлку ў бутэльцы,  мыльныя пухіры, вылепіць  любімага мультыплікацыйнага героя...

А пасля дзеці адпраўляліся на экскурсіі па Астравеччыне. Наведалі яны і Ашмянскі краязнаўчы музей, пазнаёміліся з містычнымі паданнямі Гальшанскага замка, завіталі на Мядзельшчыну – у культурна-этнаграфічны комплекс “Наносы-Наваселле”, дзе знаходзіцца адзіны ў Беларусі музей самавараў, ёсць музей хлеба і побыту, дзеючы вадзяны млын, стайня, музей рэтрааўтамабіляў.

mlyn3.jpg


Уражанні

Павел Мацкевіч: “Мне спадабалася гульня ў футбол: нас апранулі, як сапраўдных футбалістаў. Атрымалася цікавае спаборніцтва”.

Віялета Андрыянец:  “Асабліва захапілі квэст-гульні – патрэбна было стаць адной камандай, каб пераадолець усе выпрабаванні”.

Сандра Жукоўская: “Мне спадабалася фотамайстэрня. Якое можа быць лета без цікавых  здымкаў?”

Вольга СЦЕФАНОВІЧ, Астравецкі ЦТДіМ.

Фота аўтара.

Текст: Главный администратор