«Талісман удачы» скарыўся астраўчанам

15:53 / 06.12.2019

Пяць дыпломаў прывезлі вучні Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў з адкрытага рэспубліканскага творчага фестывалю-конкурсу «Талісман удачы».

1.jpg

Цудоўна паказалі сябе выхаванцы Таццяны Собалевай. Кіра Біратка ў мастацкім чытанні скарыла журы непасрэднасцю, артыстызмам і абаяннем – і яно аднагалосна ўзнагародзіла дзяўчынку Дыпломам лаўрэата І ступені. У гэтый жа намінацыі выдзеліўся яшчэ адзін астраўчанін – Данііл Бруйко атрымаў Дыплом лаўрэата ІІІ ступені.

IMG_20191123_152103.jpg

Не застаўся незаўважаным і дуэт адных з самых маленькіх удзельніц – Варвары Храмых і Ефрасінні Савіцкай, якія заваявалі Дыпломы ІІІ ступені.

Годна выступілі на конкурсе і астравецкія інструменталісты: юная гітарыстка Марыя Дзямід (настаўнік – Уладзімір Масойць) адзначана Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені, а скрыпачка Яна Яльніцкая (настаўніца – Вольга Гульбіцкая) – Дыпломам І ступені.

Віншуем з узнагародамі!

Текст: