У мальскім садку святкавалі Масленіцу (+відэа)

15:49 / 27.02.2019
Самыя маленькія выхаванцы Мальскага дзіцячага сада – пачатковай школы святкавалі Масленіцу – і знаёміліся з роднай культурай.

1.jpg


 Знаёмілі малышоў з народнымі звычаямі, гульнямі і забаўкамі ў школьным этнаграфічным музеі. Дзяцей там сустрэла гаспадыня беларускай хаткі, якая запрасіла сваіх гасцей пачаставацца блінамі ды духмянай гарбатай.  
Дарэчы, госці, хоць і маленькія, касцюмы сабе справілі шыкоўныя, адпавядаць святу стараліся: дзяўчынкі і хлопчыкі прыбраліся ў расшытыя беларускім арнаментам сукенкі, фартушкі, кашулькі – і нават пра галаўныя ўборы не забыліся.

IMG_20190211_101550.jpg

Пакуль малышы частаваліся, гаспадыня хаткі расказвала, як на Масленіцу нашы продкі з зімой развітваліся ды вясну сустракалі  і чаму ў гэты дзень абавязкова пяклі бліны.
І без забаў не абышлося. Чакалі маленькіх гасцей народныя гульні «Зайчык», «Пазнай, чый галасок», «Грушка», разам з гаспадынькай малышы развучвалі танцы і ігралі на беларускіх народных музычных інструментах. 


IMG_20190211_101026.jpg

IMG_20190211_101110_1.jpg

Зоя МАРКУН, выхавальнік Мальскага НПК.



Текст: Главный администратор