Запрашае выстава невядомых талентаў

10:17 / 21.02.2019

Амаль ніколі не бывае пустым фае дзіцячай школы мастацтваў – тут часта экспаніруюцца карціны юных мастакоў.

Дзеці, чые работы з’яўляюцца на выставах, робяць першыя крокі ў свет выяўленчага мастацтва – але ўжо дэманструюць высокі ўзровень валодання пэндзлем, фарбамі, алоўкамі …і нават пластылінам.

000_0148.jpg

Як расказала педагог мастацкага аддзялення школы Вікторыя Казіміраўна Варановіч, выставы сталі традыцыяй – і пабачыць на іх можна работы не толькі цяперашніх вучняў, але і выпускнікоў.

Зімой і вясной у школе рыхтуюць справаздачныя выставы. І тады пахваліцца сваімі выяўленчымі поспехамі не проста маюць права, а абавязаны ўсе вучні мастацкага аддзялення.

000_0149.jpg

На працягу года карціны юных мастакоў на выставах змяняюць адна адну. Тут ужо можна сустрэць работы удзельнікаў абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных конкурсаў.

Карысна і тое, што вучні, якія рыхтуюць выпускныя работы, на выставах могуць «падгледзець» узровень майстэрства сваіх папярэднікаў.

Але не толькі вучні дзіцячай школы мастацтваў могуць любавацца карцінамі юных мастакоў – выставы адкрыты для ўсіх астраўчан.

000_0172.jpg000_0150.jpg

000_0151.jpg000_0152.jpg

000_0153.jpg000_0154.jpg

000_0156.jpg000_0157.jpg

000_0158.jpg000_0159.jpg

000_0160.jpg000_0161.jpg

000_0162.jpg000_0163.jpg

000_0164.jpg000_0165.jpg

000_0166.jpg000_0167.jpg

000_0168.jpg000_0169.jpg

000_0170.jpg000_0171.jpg


Текст: