Піянеры падарылі выхаванцам прытулку паездку ў цырк

14:36 / 19.02.2019

Выхаванцы варнянскага дзіцячага прытулку ездзілі ў цырк – такі сюрпрыз для іх падрыхтавалі акцябраты і піянеры нашага раёна.

IMG_0452.jpg

Піянерскія дружыны правялі ў сваіх школах дабрачынныя кірмашы пад назвай “Мы разам” – і агульнымі намаганнямі зрабілі адзін звычайны будні дзень семярых дзяцей святочным. Выхаванцы прытулку адправіліся ў Мінск на прадстаўленне “Цудоўны дом”, прысвечанае 60-гадоваму юбілею Белдзяржцырка.

1.jpg

– Больш за ўсё мяне здзівілі медзвядзі! Яны самі ездзілі на веласіпедзе і на машыне! – падзяліўся ўражаннямі Сярожа. – У цырку было так прыгожа і класна!

Трэба сказаць, што акцябраты і піянеры ўжо не першы раз дораць такія паездкі аднагодкам з варнянскага прытулку – у мінулым годзе гэта быў маладзечанскі забаўляльны цэнтр “Джунглі”.

8.jpg

– Грошы, выручаныя ад правядзення кірмашоў, піянерскія дружыны здавалі ў раённы савет ГА БРПА , – расказвае яго старшыня Таццяна Анатольеўна Касюк. – А мы займаліся арганізацыяй паездкі: заказвалі білеты і транспарт. Сабраных сродкаў хапіла яшчэ і на перакус – кожнаму мы купілі па хэпі-мілу, а яшчэ набылі сродкі гігіены для прытулку.


430 рублёў зарабілі падчас дабрачыннага кірмашу піянерскія дружыны.


9.jpg6.jpgIMG_0478.jpgIMG_0471.jpg7.jpg

Текст:
Фото: Святлана МАРЦІНКЕВІЧ