Астраўчан запрасілі на тэрыторыю творчасці

10:22 / 12.09.2017

tvorc.jpg

На тэрыторыю творчасці запрасілі педагогі і выхаванцы Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ўсіх, хто сябруе з талентам, творчасцю і мастацтвам – выніковае мерапрыемства рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі прайшло ў суботу ў гарадскім парку.

Песні  і танцы, конкурсы і майстар-класы, весялосць, смех  і  жарты –  педагогі цэнтра творчасці спланавалі праграму так, што ў дзяцей была адна праблема: як усюды паспець?

На працягу тыдня цэнтр творчасці працаваў у рэжыме адкрытых дзвярэй:  адны педагогі сустракалі дзяцей ў кабінетах цэнтра творчасці, другія самі ішлі ў школы і дэманстравалі майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і творчасці.

У выніку больш за паўтары тысячы дзяцей рознага ўзросту пазнаёміліся з заняткамі па інтарэсах і гурткамі, якія працуюць у Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Завяршаючым акордам тыдня дадатковай адукацыі стала масавае мерапрыемства ў гарадскім парку.Дзеці і дарослыя  ўдзельнічалі ў  творчых майстэрнях,  спаборніцтвах, гульнёвых праграмах, запальных флэшмобах, тэматычных фотасесіях і бяспройгрышных латарэях.

Адным з цікавых момантаў свята на адкрытым паветры стала работа так званай “кіназалы” –  прагляд ролікаў-запрашэнняў, якія рэкламавалі аб’яднанні па інтарэсах, яшчэ раз пацвердзіў, што ў цэнтры творчасці дзеці не сумуюць.

 Апошні дзень рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі завяршыўся на пазітыўнай ноце. Ён стаў пачаткам крэатыўнай сумеснай працы вялікай сям’і Астравецкага цэнтра творчасці  дзяцей і моладзі, якая папоўнілася новымі навучэнцамі.

tvorc3.jpg

tvorc5.jpg

tvorc1.jpg

tvorc2.jpg

tvorc4.jpg

Ірына МІЛЕШКА, метадыст цэнтра творчасці.

 

Текст: Главный администратор