Редактор "АП" Нина Рыбик была награждена в Штутгарте

20:07 / 26.07.2012
3


У горадзе Штутгарт (Германія) нядаўна ўзнагародзілі журналістаў – пераможцаў творчага конкурсу на лепшыя публікацыі па пытаннях жыцця Усходняй Еўропы. Сярод узнагароджаных – рэдактар нашай газеты Ніна Рыбік.


Гэты конкурс у другі раз праводзяць нямецкія рэлігійныя арганізацыі “Brot fur die Welt” (“Хлеб для свету”) і “Renovabis”. Пераможцы ў ім вызначаюцца ў дзвюх намінацыях: сярод журналістаў краін Усходняй Еўропы і сярод прадстаўнікоў нямецкіх мас-медыя, якія пішуць аб Усходняй Еўропе.


У апошняй намінацыі пераможцам конкурсу была прызнана журналістка з нямецкага часопіса “Шпігель” Нікола Абэ са сваім артыкулам пра цяжкі лёс румынскага цыгана.


У першай жа журы з больш чым трыццаці прадстаўленых на конкурс публікацый назвала лепшым нарыс Ніны Рыбік “Чарнобыль без міфаў”, які ў мінулым годзе быў надрукаваны ў двух нямецкіх і адным аўстрыйскім часопісе – нашы чытачы, дарэчы, таксама ў свой час маглі пачытаць яго на старонках раённай газеты.


Узнагароджанне праходзіла ў Штутгарце ва ўрачыстай абстаноўцы, з удзелам шматлікіх прадстаўнікоў рэлігійных і грамадскіх арганізацый.