Валянціна Пляско з Астраўца атрымала ганаровае званне "Жанчына года"

07:50 / 26.03.2012

У Гродне былі падведзены вынікі абласнога конкурсу “Жанчына года-2011”, арганізатарам якога ўжо шмат гадоў з’яўляецца абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, якую ўзначальвае М.М. Бірукова. Сярод узнагароджаных жанчын, якія атрымалі ганаровае званне “Жанчына года-2011”, была і прыёмная маці аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама Валянціна Генрыхаўна Пляско. Яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі “За жаночую мужнасць”.


З 1991 года, калі ўпершыню ў нашай вобласці быў арганізаваны падобны конкурс, узнагароды атрымалі 163 жанчыны.


Сёлета лаўрэатамі абласнога конкурсу сталі 25 жанчын у сямі намінацыях, якія пражываюць ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці і горадзе Гродна.


Кожнай жанчыне былі адрасаваны цёплыя словы вядучых, пра кожную расказвала і відэапрэзентацыя. І побач з кіраўнікамі прадпрыемстваў на сцэне стаялі мамы, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі дзецям, настаўнікі, работнікі сельскай гаспадаркі і культуры, жанчыны, якім неабыякава тое, што адбываецца вакол іх. І кожная з іх была дастойна таго, каб насіць ганаровае званне “Жанчына года”.


Кожнай жанчыне, акрамя пераможнага дыплома і кветак, уручылі статуэтку Еўфрасінні Полацкай – берагіні беларускай зямлі і сям’і, і падарункі.


Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.