Концерт хип-хоп музыки прошёл в Островецком центре творчества детей и молодёжи

13:00 / 21.02.2014
Маладзёжны канцэрт хіп-хоп музыкі прайшоў у Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Музычнае мерапрыемства падобнай тэматыкі праходзіць у Астраўцы не ўпершыню. Так, восенню яно было задумана як музычны фестываль-абмен выканальніцкім майстэрствам і вопытам.
На гэты раз у Астравец завітала маладзёжная група “БДР”, якая выконвае не толькі кампазіцыі ў стылі хіп-хопа, але і песні пад гітару. Удзел у канцэрце прынялі таксама выканаўцы хіп-хоп музыкі з Ашмян і Астраўца.
Трэба адзначыць, што канцэрт выклікаў непадробны інтарэс у моладзі з гарадскіх школ, якая цікавіцца гэтым маладзёжным накірункам. Яны весела правялі вольны час, а мерапрыемства атрымалася пазітыўным і падарыла ўсім масу добрых эмоцый і новых знаёмстваў.


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.