Редакционный конкурс: НАШИ ДОМАШНИЕ ПИТОМЦЫ

13:27 / 18.10.2019
Сёння практычна ў кожным доме ёсць хатнія гадаванцы, якія для дарослых і дзяцей з’яўляюцца сапраўднымі членамі сям’і. І хоць яны не ўмеюць гаварыць (хоць здараюцца выключэнні), становяцца вернымі сябрамі, дзеляць з сям’ёй яе радасці і беды, дапамагаюць зняць стрэс і ўзняць настрой. А некаторыя нават чытаюць «Астравецкую праду» – з гаспадарамі ці без іх! У некага гэта сабака, іншы жыцця не ўяўляе без любімай кошкі, а нехта заводзіць дома якую-небудзь экзатычную жывёлінку.



Нам здаецца, што яны незаслужана абдзелены нашай увагай – таму  вырашылі правесці фотаконкурс хатніх гадаванцаў. Дасылайце нам іх здымкі з кароткімі расповедамі: хто на фота, як завуць, ці даўно жыве ў вас, як з’явіўся, якімі адметнымі рысамі характару валодае...

Калектыў рэдакцыі падвядзе вынікі конкурсу ў некалькіх намінацыях: самае арыгінальнае фота, самая цікавая фотагісторыя, самы экзатычны гадаванец. І – ну як не паклапаціцца пра такую арыгінальную рэкламу саміх сябе? – фота вашага гадаванца з «Астравецкай праўдай». 

Пераможцы конкурсу, як заўжды, будуць адзначаны рэдакцыйнымі дыпломамі і прызамі.

Фотаздымкі прымаюцца да 17 ліста­пада. Дасылаць іх можна па звычайнай ці электроннай пошце або пакідаць у каментарыях у групах «АП» у сацыяльных сетках. 


! Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фотаздымкі падпісчыкаў «Астравецкай праўды»: да фота вашага любімага гадаванца трэба прыкласці копію падпіснога абанемента на раённую газету на цяперашні ці будучы час на любы тэрмін.

Чакаем вашых фота, гісторый – і жадаем перамогі кожнаму ўдзельніку!
Текст: Главный администратор