Прокуратура сразу предупреждает, а потом карает

12:31 / 25.06.2019
Усе сельскагаспадарчыя работы ў раёне вядуцца пад пільным наглядам пракуратуры, якая працуе сумесна іншымі праваахоўнымі органамі.
Аб гэтым ішла размова на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у райвыканкаме, якая праходзіла пад кіраўніцтвам пракурора Астравецкага раёна Аляксея Тамчанка.

IMG_5677.jpg

  Пажарная бяспека, ахова працы і  парушэнне працоўнай дысцыпліны – важныя моманты, на якія звяртаюць увагу праваахоўныя органы пры выездзе ў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Аднак і на іх нельга глядзець скрозь пальцы, таму што кожнае, нават самае дробнае правапарушэнне або надагляд, могуць  прывесці да сур’ёзных наступстваў як для прадпрыемства, так і для чалавека, які яго здзейсніў, і кіраўніка. Аб гэтым неаднаразова папярэджваў дырэктараў раённых КСУПаў і  саўгаса «Падольскі», якія сабра­ліся на нараду, пракурор раёна, абапіраючыся на вопыт работы па падобных справах.

Лічба
33 парушэнні зарэ­гістраваны ў сельгаспрадпрыемствах раёна падчас пасяўной кампаніі. 
З іх  пры выкарыстанні тэхнікі – 6, па ахове працы – 23, за знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення – 12 чалавек.

IMG_5674.jpg

Пра нядбайнасць  і безгаспадарчыя  адносіны да тэхнікі і маёмасці, знаходжанне за рулём сельгасмашын у стане алкагольнага ап’янення і на транспарце без тэхагляду, пра агульную сітуацыю на дарозе расказаў начальнік РАУС Дзмітрый Місюк. І засяродзіў увагу, што мабільныя групы па нагляду за парадкам будуць працаваць на тэрыторыях усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна выбарчым метадам, а правапарушэнні будуць уносіцца ў спецыяльную базу даных РАУС.
Задача пракуратуры – папярэдзіць, каб потым не прыйшлося пакараць, – падвёў вынік нарады Аляксей Тамчанок. 
Текст: