Когда закончится благоустройство Ворнян – интересовались жители во время дня информирования

13:53 / 17.05.2019

Пасланне Прэзідэнта Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу было ў цэнтры ўвагі і падчас сустрэчы інфармацыйнай групы на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірыны Тальчук з насельніцтвам Варнян.

0.jpg

Многія палажэнні Паслання сугучны з праблемамі, што турбуюць вяскоўцаў, – і пра гэта гаварылі ў сваіх выступленнях Ірына Эдуардаўна і старшыня Варнянскага сельвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Вярбовіч.

Жыхароў Варнян цікавіла, калі закончыцца добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі аграгарадка. Старшыня сельвыканкама паведаміў, што пакуль зроблена першая яго чарга, у гэтым годзе парадак на рынкавай плошчы і прылягаючых да яе вуліцах будзе наведзены адмысловы.

Як высветлілася, праблемным для жыхароў Варнян з’яўляецца і грэйдзіраванне вуліц.

На сустрэчы таксама былі і старшакласнікі, сярод якіх нямала было тых, хто жыве ў навакольных вёсках. Яны прасілі прадстаўнікоў раённай улады заасфальтаваць дарогу да вёскі Петраполь.

Уздымалася на дні інфармавання пытанне гандлёвага абслугоўвання Быстрыцы: у магазін гэтай вёскі не могуць знайсці прадаўца.

На нейкія з гэтых пытанняў адказы былі дадзены падчас сустрэчы, іншыя ўзяты на кантроль.

Ніна АЛЯКСЕЕВА.

Текст: Главный администратор