У школы раёна закуплены спартыўны інвентар на 18 тысяч рублёў

14:41 / 21.02.2019
У верасні «Астравецкая праўда» расказвала аб грашовых падарунках, якія школы раёна атрымалі да пачатку новага навучальнага года. На ўрачыстых лінейках, прысвечаных Дню ведаў, кожнай школе ўручылі сертыфікаты раённага выканаўчага камітэта на адну тысячу рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

На што пайшлі гэтыя грошы – пра гэта мы пацікавіліся ў загадчыцы раённага вучэбна-метадычнага кабінета Валянціны Трэйгіс.

– Выдзеленыя сродкі было выра­шана накіраваць на набыццё спартыўнага інвентару. Дзякуючы пад­трымцы райвыканкама, школы раёна закупілі лыжы і канькі, валей­боль­ныя і баскетбольныя мячы, шахматы, тэнісныя сталы, маты, гім­настычныя сценкі –  у агульным на гэтыя мэты зрасходавана амаль 18 тысяч беларускіх рублёў. Кожная школа набыла тое, чаго ёй не хапала.

9.jpg

Грошы з раённага бюджэту на набыццё спартыўнага інвентару дадаткова былі выдзелены і напрыканцы года. За сродкі мясцовага бюджэту былі закуплены 82 пары лыжаў і 70 пар кань­коў.

Сёння зімовым спартыўным ін­вентаром  школ раёна забяспечаны больш як на 90 працэнтаў.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич