Лидера на переправе не меняли
Районный профсоюз возглавил Ростислав Бразинский.
Што зроблена раённым аб’яднаннем прафсаюзаў за апошнія гады і хто яго ўзначаліць на наступны тэрмін, абмяркоўвалі дэлегаты Ι справаздачна-выбарчай канферэнцыі.
Абарона правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў, выпрацоўка агульнай тактыкі прафсаюзнай работы, утварэнне новых пярвічак, у тым ліку і ў недзяржаўных арганізацыях, каардынацыя іх дзейнасці, грамадскі кантроль за аховай працы і выкананнем заканадаўства, партнёрскія ўзаемаадносіны паміж прафсаюзам, раённай уладай і наймальнікамі, работа з маладымі спецыялістамі і ветэранамі працы, удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах – пра тое, як гэтыя задачы вырашаліся раённым прафсаюзам і яго пярвічкамі на працягу 2014-2019 гадоў, паведаміў старшыня раённага аб’яднання Расціслаў Бразінскі.
Падрабязней пра арганізацыю работы з калектывам расказаў прафсаюзны лідар сярэдняй школы №1 Уладзімір Барысевіч, вопытам работы з моладдзю падзялілася старшыня пярвічкі цэнтральнай раённай бальніцы Вікторыя Страцэўская, як працуюць з ветэранамі працы ў лясгасе паведаміў старшыня прафкама Андрэй Шыкавец.
Падчас канферэнцыі быў пераабраны і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў – ім стаў Расціслаў Бразінскі, гэту кандыдатуру падтрымаў старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Рамуальд Юроўскі.
Завяршылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя на прыемнай ноце: узнагароды атрымалі лепшыя прафсаюзныя актывісты раёна.
Ганаровай граматай Гродзенскага аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны Вячаслаў Саковіч, медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху» – Раіса Куц. Граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў атрымалі Наталля Ачарэтава і Ганна Налівайка.
Раіса Куц
Ганна Налівайка
– Мне імпануе дэвіз прафсаюзаў «Мы разам!», – сказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук. – Таму што толькі разам улада і грамадскія аб’яднанні могуць многае. А прафсаюзы з дэпутатамі заўсёды працуюць у адным накірунку.
Ірына Эдуардаўна ўручыла Падзячныя пісьмы Уладзіміру Барысевічу і Ніне Раткевіч.
Намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка адзначыў актыўны ўдзел прадстаўнікоў прафсаюзнага руху раёна ва ўсіх мерапрыемствах – асабліва ў выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся нядаўна, – і ўручыў Падзячныя пісьмы райвыканкама Наталлі Назаравай і Ганне Аскерцы.
Старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун падзякавала прафсаюзам за добрыя партнёрскія адносіны і ўзнагародзіла Расціслава Бразінскага за плённую працу і актыўны ўдзел у жыцці прадстаўн ікоў старэйшага пакалення і моладзі.
Цытата дня
– У кожным калектыве ёсць людзі, якім не ўсё роўна. Такіх трэба заўважаць, на іх трэба абапірацца. (Р. Юроўскі)