Астравецкая бальніца – лепшая ў вобласці

10:17 / 13.02.2019

Астравецкая ЦРБ прызнана лепшай у штогадовым абласным аглядзе якасці і культуры абслугоўвання насельніцтва сярод устаноў аховы здароўя з колькасцю насельніцтва менш за 30 тысяч чалавек.

85.jpg

Дыплом І ступені Астравецкая ЦРБ атрымала на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама.

 У ліку лепшых – і Кямелішкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, якая заняла ў вобласці другое месца.

Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама за добрасумленную працу былі ўзнагароджаны ўрач агульнай практыкі Варнянскай амбулаторыі Валянцін Твёрды, загадчык тэрапеўтычным аддзяленнем №2 Астравецкай ЦРБ Сяргей Івашка, урач аддзялення хуткай дапамогі Іосіф Шляхтун, загадчык педыятрычным аддзяленнем раённай ЦРБ Галіна Зубель і фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Генаефа Андралойць.

Віншуем!


Текст:
Фото: Антон Мальшевский