Приглашаем на гала-концерт конкурса "Народный артист Островетчины"

11:00 / 25.01.2015
Напрыканцы мінулага года мы ўсе разам вызначалі, хто з нашых землякоў варты неафіцыйнага, але пачэснага звання “Народны артыст Астравеччыны”: знаёміліся на сайце “Астравецкай праўды” з прэтэндэнтамі рознага ўзросту, музычнай адукацыі і рэпертуару – умовы конкурсу нічым, акрамя прыналежнасці да нашага раёна, не абмяжоўвалі склад удзельнікаў, праслухоўвалі песні ў іх выкананні (дарэчы, гэта можна зрабіць і зараз на сайце нашай газеты), галасавалі за палюбіўшагася нам артыста…

І вось надышоў час гледачам увачавідкі пазнаёміцца з нашымі таленавітымі землякамі і паслухаць прапанаваныя імі на конкурс песні ў жывым выкананні, прафесійнаму журы – вызначыць яшчэ аднаго пераможцу конкурсу (першага з іх ужо вызначылі нашы чытачы, што галасавалі на сайце), а ўсім удзельнікам конкурсу “Народны артыст” – атрымаць заслужаныя ўзнагароды.

І ўсё гэта, а таксама іншыя сюрпрызы і неспадзяванкі, адбудзецца ў пятніцу, 30 студзеня, у Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў. Пачатак гала-канцэрта ўдзельнікаў конкурсу “Народны артыст” – у 17.00.

Не прапусціце – будзе цікава!