Ва ўсе бібліятэкі Астравецкага раёна паступіла чарговая партыя новай літаратуры

08:19 / 11.01.2012

Па меры таго, як мы расцём, асвойваем азы пісьменства, нам адкрываецца бязмежны свет кніг. Тут і фантастыка, што апераджае час і нясе нас у касмічныя далячыні; і дэтэктывы, якія трымаюць увагу да апошняй старонкі; і неверагодныя прыгоды; і пазнавальныя кнігі пра прыроду, навуку і тэхніку; і вучэбныя дапаможнікі.


Як бы цяжка нам ні жылося, у адной раскошы мы адмовіць сабе не зможам – у раскошы сяброўства з кнігай. Добрая кніга дае душэўную раўнавагу і супакаенне, дапамагае знайсці адказ на балючае пытанне ці выйсце з тупіковага, як нам здавалася, становішча. І таму ніколі, пэўна, не зарастуць сцяжынкі, што вядуць да бібліятэкі.
Бібліятэка… Калі ўзгадваеш яе, перад вачыма паўстае зала, уздоўж і ўпоперак застаўленная стэлажамі з вялікай колькасцю рознакаляровых кніжных пераплётаў, новых і даволі патрапаных, за імі – найвялікшыя скарбы, ацаніць якія можа толькі сапраўдны аматар чытання.
І для сваіх верных чытачоў бібліятэка робіць пераднавагодні падарунак: ва ўсе бібліятэкі раёна паступіла чарговая партыя новай літаратуры. За апошнія 10 гадоў гэта адзінае паступленне такіх памераў. Фонды бібліятэк папоўніліся мастацкай літаратурай і літаратурай па розных галінах ведаў. Тут ёсць усё: “любоўныя раманы”, дэтэктывы і фантастыка для аматараў “лёгкага” чытання; вучэбныя дапаможнікі і праграмная літаратура для школьнікаў і студэнтаў; кнігі для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый і прадпрыемстваў.
Пералічыць ўсё немагчыма. Агульная колькасць паступіўшай літаратуры складае каля 2500 асобнікаў.
Сярод паступіўшай літаратуры шмат кніг па прыродазнаўчых і біялагічных навуках; кнігі па тэхніцы, энергетыцы, транспарце; кнігі па сельскай і лясной гаспадарцы; кнігі па гісторыі і інш. Папоўніліся фонды выданнямі, якіх да гэтага часу не было ў бібліятэках раёна:
1. Мархоцкий, Я.Л. Валеология: учеб. пособие / Я.Л. Мархоцкий. – 2-е изд. – Минск: Выш. шк., 2010. – 286 с.: ил.
Дапаможнік прысвечаны праблеме здаровага ладу жыцця: гігіене разумовай і фізічнай працы, фізічнай культуры і спорту, прафілактыцы венерычных захворванняў і г.д.
2. Основы валеологии и школьной гигиены: учеб. пособие / М.П. Дорошкевич [и др.]. – 3-е изд. – Минск: Выш. шк., 2007. – 238 с.: ил
Разглядаюцца пытанні фарміравання, зберажэння і ўмацавання здароўя дзяцей і падлеткаў. Прадстаўлены базавыя гігіенічныя патрабаванні і нарматывы.
З’явіліся новыя кнігі па эканоміцы і эканамічных навуках. Прапаную звярнуць увагу на такія выданні:
1. Бусел, И. П. Агробизнес. Практикум: учеб. пособие / И.П. Бусел, П.И. Малихтарович. – Минск: Беларусь, 2011. – 204 с.
Раглядаюцца практычныя пытанні арганізацыі аграбізнеса: распрацоўка асобных бізнес-планаў, падаткаабкладання, аналіз і ацэнка вынікаў прадпрымальніцкай дзейнасці.
2. Янчевский, В.Г. Системное управление бизнесом / В.Г. Янчевский. – Минск, 2011. – 222 с.
Выданне раскрывае сутнасць менеджмента ў сферы вытворчасці. Асаблівае значэнне надаецца функцыянальна-мэтавым відам менеджмента: карпаратыўнаму, інавацыйнаму, фінансаваму, менеджменту персанала і інш.
Сярод кніг па палітыцы і палітычных навуках вашай увазе прапануем наступныя выданні:
1. Энциклопедия идеологического работника / А.Б. Чещевик. – Минск: Парадокс, 2011. – 536 с.
У гэтым выданні ў энцыклапедычным варыянце апісваюцца тэрміны і паняцці, якія прымяняюцца ў палітычнай лексіцы. У кароткім выглядзе выкладаюцца асноўныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыя і статыстычныя дадзеныя прыведзены за 2010 і пачатак 2011 года.
2. Палітычныя партыі Беларусі: гісторыя і сучаснасць / У.К. Коршук. – Мінск: Тэсей, 2011. – 208 с.
Паказана гісторыя стварэння і дзейнасць палітычных партый Беларусі ў пачатку ХХ ст. Аналізунецца станаўленне многапартыйнасці ў Рэспубліцы Беларусь, раскрываецца дзейнасць зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі палітычных партый, іх класіфікацыя, тэндэнцыі, праблемы.
3. Основы идеологии Белорусского государства: учебное пособие для вузов / под ред. Ф.Н.Князева, С.В. Решетникова. – Минск, 2010. - 491с.
Фонд юрыдычнай літаратуры бібліятэк папоўніўся шматлікімі кодэксамі. Тут і жыллёвы кодэкс, і кодэкс аб шлюбе і сям’і, грамадзянскі і грамадзянска-працэсуальны кодэксы, кодэкс аб зямлі, банкаўскі кодэкс і інш. Акрамя таго, прапануем вашай увазе такія кнігі, як:
1.Альфер, С.А. Избирательное право Республики Беларусь: пособие для студентов вузов / С.А. Альфер. – Минск: Тесей, 2010. – 344 с.
У кнізе падрабязна прадстаўлена гісторыя развіцця выбарчага права на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з улікам змяненняў выбарчага заканадаўства 2010 года разглядаюцца агульныя пытанні выбарчага права, асноўныя яго прынцыпы, крыніцы і міжнародна-прававыя нормы, выбарчыя сістэмы, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні выбараў, дэталёва распісаны выбарчы працэс.
2. Постовалова, Т.А. Адвокатское право / Т.А. Постовалова. – Минск: Тесей, 2009. – 604 с.
Разглядаюцца пытанні адвакацкага права ў рэтраспектыўным, сучасным і перспектыўным аспектах. Падрабязна аналізуецца адвакацкая дзейнасць у грамадзянскім, адміністратыўным і гаспадарчым працэсах, асаблівасці адвакацкага права ў Расійскай Федэрацыі, ФРГ, ЗША і інш.
3. Шруб, М.П. Возмещение вреда, причиненного преступлением, жертвам торговли людьми в Республике Беларусь / М.П. Шруб, Г.В. Тюрина, Т.В. Наумович; под общ. ред М.П. Шруба. – Минск: Тесей, 2010. – 240 с.
Прыведзены кароткі агляд міжнароднага заканадаўства і прававых механізмаў замежных краін у дадзенай сферы. Вывучаюцца погляды прафесіяналаў (юрыстаў, псіхологаў, сацыяльных работнікаў) і ахвяр гандлю людзьмі на разглядаемую праблему.
4. Фёдоров, Г.В. Криминалистическая тактика: курс лекций / Г.В. Фёдоров, В.Л. Григорович; под ред. Г.В. Фёдорава. - Минск: Тесей, 2011. – 176 с.
Разглядаюцца агульныя палажэнні крыміналістычнай тактыкі, арганізацыя і планаванне раследавання злачынстваў, тактыка правядзення особных следчых дзеянняў.
5. Курьянович, А.В. Конституция независимой Беларуси: разработка, проекты, принятие: монография / А.В. Курьянович. - 2-е изд. - Минск, 2011. - 176 с.
У манаграфіі на аснове архіўных матэрыялаў узнаўляецца складаны працэс падрыхтоўкі Канстытуцыі 1994 года. Вялікая колькасць гістарычных крыніц адкрывае магчымасць вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі, станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, яго парламенцкай сістэмы і інш.
6. Адвокатура в Республике Беларусь / И. И. Мартинович [и др.]; под общ. ред. И.И. Мартинович, Н.В. Калмыковой. – Минск, 2011. – 458 с.
У выданні раскрываюцца: паняцці адвакатуры і адвакацкай дзейнасці; станаўленне і развіццё яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; віды адвакацкай дзейнасці; арганізацыйная структура адвакатуры; дзейнасць адваката ў розных якасцях. Разглядаюцца этычныя асновы дзейнасці, асновы аратарскага мастацтва, а таксама прававыя і арганізацыйныя асновы дзейнасці адвакатуры ў Расійскай Фендэрацыі і ЗША.
Акрамя гэтага, сярод бібліятэчных навінак шмат кніг па педагагічных навуках, мовазнаўству, літаратуразнаўству і г.д.
Аматарам мастацкай літаратуры рады прапанаваць творы вядомых аўтараў, а таксама пазнаёміць з новымі імёнамі.
І яшчэ хацелася б звярнуць вашу ўвагу на тое, што ў дзіцячую бібліятэку і бібліятэкі раёна паступіла вялікая колькасць літаратуры для нашых маленькіх наведвальнікаў. Гэтая прыгожыя, маляўніча аформленыя кнігі, з яркімі ілюстрацыямі і цікавымі тэкстамі таксама чакаюць сваіх чытачоў.
Бібліятэкі і мы, іх работнікі, заўсёды рады прыняць вас, нашы чытачы, гасцінна і сардэчна, гатовы быць вашымі сябрамі і дарадчыкамі.


Таццяна Падворская, бібліёграф Астравецкай ЦБ