Магічнае падарожжа

15:07 / 04.03.2011

Пасля закрыцця выставы “Чароўная магія кветак”, якая праходзіла нядаўна ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, яе экспанаты не вярнуліся ў майстэрню іх аўтара – Ніны Мілаш, а выправіліся ў падарожжа па раёну.


Спачатку ў Гудагайскую, потым у Мальскую, а літаральна ўчора – У Варнянскую сельскую бібліятэку.
Фларыстыка – не распаўсюджаны ў нас від прыкладнога мастацтва, напэўна, таму цікавасць да прадстаўленых на выставе работ – высокая. Асабліва – у школьнікаў.
Трэба сказаць, што на кожным чарговым адкрыцці “Чароўнай магіі кветак” Ніна Мілаш не толькі расказвае пра свае работы, але і дае своеасаблівы майстар-клас.
А яшчэ за час свайго падарожжа выстава павялічылася  ажно на адзінаццаць новых поўных хараства і сэнсу работ.


Францішка КРАСКО.