Открытка островецкой школьницы отмечена дипломом на республиканском конкурсе

11:00 / 08.02.2013
1

Наша газета ўжо паведамляла аб юных астраўчанах – пераможцах абласной выставы-конкурсу фітадызайну “Лёд. Кветкі.Фантазія”. Тады сем таленавітых школьніц з нашага раёна былі адзначаны дыпломамі рознай ступені, а іх работы прадставілі Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе.


Зусім нядаўна былі падведзены яго вынікі. Прыемна, што самаробная навагодняя паштоўка “Раждзественскія матывы”, аўтарам якой стала Ліза Дрэма, трапіла ў лік фіналістаў рэспубліканскага конкурсу, і дзяўчына была адзначана Дыпломам ІІІ ступені.
Цяпер работа юнай выхаванкі Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі экспануецца ў Рэспубліканскім эколага-біялагічным цэнтры.


Фота з сайта dating.ru.msn.com.