Гервяты приглашают на концерт

06:00 / 12.11.2012
9

Дабрачынныя канцэрты арганнай і вакальнай музыкі  ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы, якія арганізоўваюць ксёндз-пробашч Леанід Нясцюк і арганіст гэтага касцёла Андрэй Міхневіч, ужо сталі яшчэ адной – у дапаўненне да шматлікіх іншых – візітнай карткай гэтага цудоўнага храма. Яны збіраюць сотні людзей не толькі з нашага раёна, але і далёка з-за яго межаў, і не толькі прыхільнікаў класічнай музыкі, бо тое, што адбываецца ў гэтыя вечары ў Гервятах, — гэта больш, чым чыста музыка…


Такое яднанне чалавека з Небам у чарговы раз адбудзецца ў Гервятах 17-га лістапада, у 16 гадзін. У праграму канцэрта – назавём гэтае дзейства ўсё ж традыцыйна – уключаны творы Баха, Рахманінава, Шапэна, Чайкоўскага, Гендэля, Агінскага ў выкананні арганістаў Андрэя Міхневіча і Андрэя Музыкантава, вакалістаў Кірыла Старасценкі і добра вядомай аматарам канцэртаў у Гервятах Таццяны Глазуновай.


Білеты на дабрачынны канцэрт можна набыць непасрэдна ў касцёле.