Диплом для "Кемяліны"

06:15 / 24.10.2012
2

Шэсцьдзясят гадоў таму на цудоўнай Мядзельшчыне нарадзіўся песенны фестываль аматараў беларускага харавога мастацтва “Пеўчае поле”, які праходзіць раз у два гады. Сёлета ён быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы, Якуба Коласа і 100-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка.


Песні на словы беларускіх класікаў гучалі на канцэртных пляцоўках Мядзеля ў выкананні вядомых калектываў з розных куткоў рэспублікі, а таксама Расіі і Украіны. Сваю творчасць, прасякнутую любоўю да роднага краю, падарыў нарачанскай зямлі і народны ансамбль народнай песні “Кемяліна” Кямелішкаўскага СДК. У выніку калектыў быў узнагароджаны дыпломам за прапаганду і папулярызацыю беларускага песеннага мастацтва.
Віншуем калектыў з узнагародай!


--------------------------
Вольга ШОЎКУН.