Вядомы мастак Мікалай Карнілаў зрабіў яшчэ адзін падарунак Астравецкаму раёну

14:22 / 07.10.2011

Чарговую партыю карцін у падарунак Астравецкаму раёну перадаў вядомы мастак, пісьменнік, мецэнат з Масквы Мікалай Карнілаў.


Нагадаем нашым чытачам: у Гервяцкім Доме культуры дзейнічае выстава, якая складаецца з карцін самых розных аўтараў, тэхнік выканання, сюжэтаў, перададзеных у падарунак нашаму раёну маскоўскай мастацкай галерэяй “Нікор”.
А нядаўна стваральнік гэтай галерэі, мастак, пісьменнік, журналіст, мецэнат Мікалай Карнілаў перадаў раёну яшчэ адну партыю мастацкіх работ – больш за трыста. І шмат кніг для раённай бібліятэкі, таксама самага рознага накірунку, — ад сур’ёзных твораў па мастацтвазнаўству да “аднаразовых” дэтэктываў.
Так што неўзабаве ў Гервяцкім Доме культуры выстава ад “Нікора” абновіцца – колькасць карцін, перададзеных мастаком, дазваляе рабіць гэта рэгулярна, падтрымліваючы тым самым цікавасць гледачоў.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.