Таленты — на сувязі!

15:30 / 23.04.2010
З дыпломам другой ступені вярнуўся з абласнога агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі, калектыў раённага вузла электрасувязі.
Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях: чытальнікі, вакальна-харэаграфічнае выкананне, фальклорныя калектывы, танцавальна-харэаграфічная кампазіцыя, ігра на музычных інструментах. І астравецкія супрацоўнікі вузла электрасувязі прадэманстравалі, што ўмеюць не толькі добра працаваць, але і маюць іншыя шматлікія таленты.
З дыпломам другой ступені вярнулася з абласнога конкурсу Людміла Гібадуліна, якая чытала верш Андрэя Дзяменцьева “Салдаты”. Другое месца заняў фальклорны калектыў з кампазіцыяй на песню пра лётчыкаў, зноў-такі другой ў намінацыі «Танцавальна-харэаграфічнае майстэрства» была прызнана кампазіцыя на песню “Завалінка”.  Досыць папулярна зараз обучение танцам. І ў выніку калектыў мастацкай самадзейнасці Астравецкага вузла электарасувязі таксама заняў другое месца.



Дапамаглі раскрыць таленты электрасувязістаў і падрыхтавацца да пераможнага выступлення супрацоўнікі раённага Дома культуры. А ў склад зорнай каманды ўвайшлі Людміла Гібадуліна, Надзея Сухарэўская, Анжаліка Ляшчэўская, Станіслаў Бублевіч, Цімафей Кіткевіч, Дзяніс Ханевіч, Сяргей Фалевіч, Славаміра Аўгуль, Наталля Бледная.
Віншуем пераможцаў!

Ніна АЛЯКСЕЕВА.