Тыдзень роднай мовы прайшоў у Вароне

12:06 / 26.02.2019

Тыдзень роднай мовы прайшоў у Варонскім дзіцячым садзе – пачатковай школе.

P1203771.JPG

На працягу тыдня дзеці спаборнічалі ў конкурсах малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў і чытальнікаў вершаў пра родную мову, разам з настаўнікамі інсцэніравалі беларускія народныя казкі і нават знялі відэаролік, які расказвае пра прыгажосць беларускай мовы.

P2043833.JPG

Завяршыўся тыдзень святам “Роднай мовы пералівы”. Ганаровым госцем на ім была ветэран педагагічнай працы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, член аматарскага літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы” Марыя Пешка, якая прачытала ўласныя вершы, прысвечаныя Беларусі, нашай вёсцы і роднай мове, узгадала прыгоды з уласнага і школьнага жыцця і вучыла шанаваць і берагчы сваю мову.

P2043819.JPG

Падчас свята дзеці дэкламавалі вершы, расказвалі пра старажытныя прылады працы, тлумачылі паходжанне слоў і сэнс прыказак і прымавак, спявалі песні, адгадвалі загадкі-жарты – і ўсё гэта пра Беларусь і па-беларуску.

Наталля ІЛЬКЕВІЧ,

настаўнік Варонскага НПК.

Текст: Главный администратор