“Кемяліна” – у ліку пераможцаў абласнога фестывалю

14:19 / 06.12.2018

З дыпломам ІІІ ступені з абласнога фестывалю хароў і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам” вярнулася адроджаная “Кемяліна”.

Любімы астраўчанамі і вядомы далёка за межамі нашага раёна народны ансамбль народнай музыкі “Кемяліна” адрадзіўся літаральна пару месяцаў назад: першае яго выступленне перад публікай адбылося падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.

IMG_3840.JPG

А нядаўна адроджаная “Кемяліна” паехала на першы пасля доўгага перапынку конкурс – абласны фестываль хораў і ансамбляў песні і танца. Па ўмовах конкурсу там трэба было праспяваць дзве песні: адну – а-капэльна, другую – у музычным суправаджэнні. “Кямеліна” падрыхтавала песні “Чорны воран”, саліраваў у якой кіраўнік ансамбля Сяргей Дзям’янчык, і “Цераз лес, лясок, лясочак”.

І хоць часу на падрыхтоўку ў калектыву было вельмі мала – усяго два тыдні, “Кямеліна” скарыла журы – і заваявала дыплом лаўрэатаў ІІІ ступені.

Віншуем – і спадзяемся, што гэта толькі першая ластаўка шматлікіх наступных перамог.

Ніна АЛЯКСЕЕВА

Текст: Главный администратор
Фото: Алена Гануліч