У бібліятэцы прайшла сумесная сустрэча аматараў слова і клуба «Актыўнае даўгалецце»

09:43 / 30.10.2018

Той, хто лічыць восень сумнай парой года, якая толькі і можа, што сапсаваць настрой, моцна памыляецца. Насамрэч гэты час дае шмат падстаў для творчасці ў самых розных яе праявах. Каб пераканацца ў гэтым, члены літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы» і клуба «Актыўнае даўгалецце» зладзілі сумесную сутрэчу, галоўнай тэмай якой абвясцілі восень. І ёй прысвяцілі размовы і вершы, а таксама выставу вышытых карцін і сплеценых з бісеру вырабаў.

kartinkijane.ru-4092.jpg

Пра свае восеньскія поспехі – удзел у конкурсах і фестывалях, а таксама пра свае новыя ўзнагароды – расказаў Аляксандр Марозаў. І, вядома ж, пачытаў вершы.

Перахапіла ініцыятыву пазітыўная Капіталіна Пятроўская. Да яе далучыліся Наталля Зубенка, якая таксама прадэманстравала свае спробы ў вершаванай творчасці, і Святлана Мешкіс – яе песню пра рамонкі ёй падпявалі ўсе.

Вершамі, у якіх, нібыта пад пэндзлем мастака, ствараецца карціна, парадавала Таіса Сямёнава, а Яніна Харашэй падтрымала добры настрой анекдотамі.

Цікавымі ўспамінамі студэнцтва падзялілася Ларыса Мартынава: у сваім нататніку з першага курса інстытута яна знайшла запіс пра сустрэчу з беларускімі паэтамі. На той момант, прызналася яна, іх імёны ёй ні пра што не гаварылі. Затое цяпер гэта прадмет яе гордасці.


Текст: