Победители редакционных конкурсов "Фото для календаря" и "Время собирать" получили заслуженные подарки

15:18 / 28.12.2016
1
%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b3%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8bПераможцы конкурсаў “Фота для календара” і “Время собирать” былі запрошаны ў рэдакцыю, дзе ў цёплай абстаноўцы за кубкам гарбаты адбылася шчырая размова зацікаўленых.

Але спачатку – пра лыжку дзёгцю, якая насамрэч стала калі не бочкай, то кубкам мёду для некаторых удзельнікаў.

У фотаконкурсе “Время собирать” мы вызначылі чатыры намінацыі: аднаго пераможцу павінна было вызначыць галасаванне на сайце, трое другіх – у намінацыях “Велікан”, “Ураджайны настрой” і “Усмешка прыроды” – вызначала рэдакцыйнае журы. Але, фіксуючы вынікі галасавання на сайце, супрацоўнік рэдакцыі памыліўся: найбольш галасоў набраў не здымак сям’і Кімса, як паведамляла газета – ён толькі трэці са 132 галасамі, а фота Кацярыны Карвель, на якім яе маленькая дачушка Яна “мераецца” ростам з гарбузом – у яго 211 галасоў.  А паміж імі ўладкаваўся яшчэ і Іван Замара са 135 галасамі. Каб нікога не крыўдзіць і не забіраць аб’яўленую было перамогу, было вырашана адзначыць усіх траіх пераможцаў. Прадстаўнікі сям’і Кімса, праўда, у рэдакцыю ў вызначаны дзень не з’явіліся – узнагароду яны атрымалі пазней.  Пажаданне добрага здароўя мы перадаём і Алене Русецкай, якая стала пераможцам конкурсу ў намінацыі “Велікан”, якая, як мы даведаліся, хварэе і таму не была на сустрэчы пераможцаў.

Усе ж астатнія – акрамя вышэйзгаданых, у фотаконкурсе “Время собирать” перамаглі Надзея Хабібуліна з Гервят у намінацыі “Ураджайны настрой”, Ірына Арлоўская, якая вырасціла “ўсмешлівыя” памідоры, і Дзіяна Сазон з “адукаванай” бульбай, якая чытае “Астравецкую праўду”  – у мінулы аўторак па запрашэнні рэдакцыі завіталі ў госці да журналістаў.

%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b3%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8b1Падчас размовы яны расказалі гісторыі конкурсных здымкаў.

Актыўную і пазітыўную 86-гадовую Ірыну Арлоўскую на ўдзел у конкурсе “падбіла” дачка – жанчына расказала, што нягледзячы на паважаны ўзрост, яна вельмі любіць свой дом, у якім падтрымлівае парадак “як маладая”, і агарод: ён – прыклад для ўсіх суседзяў.

У Івана Замары 25-кілаграмовыя гарбузы выраслі, як ён кажа “самапасам”: пырснуў вясной жменю зярнят на раллю – а восенню, як скасіў бацвінне, убачыў, што ж вырасла…

У сям’і Хабібуліных дом і прысядзібны ўчастак заўсёды ў адмысловым парадку, а “краіна памідораў”, у якой “заблудзілася” іх унучка Дарына, – толькі маленькая яго частка.

А Дзіяне Сазон  параіла прыняць удзел у рэдакцыйным конкурсе матуля: яна і здымак прыдумала для цікавай бульбінкі, якая вырасла на даччыным агародзе, і кампазіцыю “выбудавала”.

%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b3%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8b2

%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b3%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8b3

%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b3%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8b4

%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b3%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8b5

%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b3%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8b6

%d0%b8%d1%82%d0%be%d0%b3%d0%b8-%d0%ba%d0%be%d0%bd%d0%ba%d1%83%d1%80%d1%81%d0%be%d0%b2-%d0%bf%d0%be%d0%b4%d0%b2%d0%b5%d0%b4%d0%b5%d0%bd%d1%8b7Усе пераможцы конкурсу атрымалі ад рэдакцыі дыпломы і невялікія падарункі.

А адзін з падарункаў для канкурсантаў зрабілі... таксама канкурсанты – толькі ўжо конкурсу “Фота для календара”. Яны таксама ў той дзень былі запрошаны ў рэдакцыю.

Рыгор Палын, энергетык, які працуе на будаўніцтве беларускай АЭС, расказаў, што ў вольны час любіць падарожнічаць па родным краі на веласіпедзе, заўважаць і фіксаваць прыгожыя мясціны і цікавыя помнікі.

Маргарыта Штура, па яе словах, з таго часу, як з’явіліся лічбавыя фотакамеры, ніколі не развітваецца з фотаапаратам.

Для Ганны Мілашэвіч выхад на заслужаны адпачынак стаў нагодай поўнасцю аддацца любімаму захапленню – фатаграфіі. Дарэчы, Ганна таксама прынесла рэдакцыі ў падарунак каляндар – толькі ўжо сваёй работы, на якім адлюстраваны адметныя мясціны Спондаўшчыны.

На жаль, не змаглі прыняць удзел у сустрэчы Вадзім Келін і Юрый Горыд, здымкі якіх таксама сталі ўпрыгожаннем новага праекта “Астравецкай праўды”.

Быў сярод гасцей і Сяргей Шэін, вершы якога сталі аздаб-леннем першага ў гісторыі астравецкага календара.

– Я нямала гадоў пражыў на гэтым свеце і нямала пабачыў, – сказаў Сяргей Віктаравіч. – І магу сцвярджаць, што падобнага календара, цалкам зробленага людзьмі Астравеччыны, на якім адлюстраваны цудоўныя мясціны нашага краю, не было не толькі ў нашым раёне – не ведаю, ці ёсць такія ў любым іншым рэгіёне Беларусі. Цудоўная творчая ідэя – і годнае яе ўвасабленне!

Усе ўдзельнікі сустрэчы за “круглым сталом” у рэдакцыі не толькі змаглі пабачыць новы каляндар, але і атрымаць яго ў якасці падарунка.

Хочацца спадзявацца, што новыя конкурсы, якія будзе праводзіць рэдакцыя, стануць не менш цікавымі і на іх гэтак жа актыўна будуць адгукацца чытачы – і наша сяброўства будзе працягвацца для агульнай карысці і задавальнення.

Да сустрэч у новым годзе!

 

Ніна РЫБІК.


Фота Антона МАЛЬШЭЎСКАГА.