Воспитанники Островецкого центра творчества детей и молодёжи завоевали "золото" на республиканском конкурсе "Калядная зорка"
08:17 / 17.12.2016
Менавіта з Мінска да выхаванцаў Валянціны Вільеўны Віннічак і Вольгі Валянцінаўны Сцефановіч нядаўна “прыляцелі” ажно две перамогі. На рэспубліканскай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка” яскрава прадэманстравалі свой талент творчыя калектывы гурткоў “Куфар” і “Аб’ектыўчык”. Куфараўцы ў чарговы раз даказалі, што ім няма роўных у пляценні і інкрустацыі з саломкі, а вось аб’ектыўчыкі ўдала дэбютавалі ў аздабленні віншавальных паштовак.
Вырабы астраўчан не толькі прынеслі “золата” ў скарбонку ўзнагарод цэнтра творчасці, але і ўключаны ў экспазіцыю выставы навагодняга дабрачыннага свята “Нашы дзеці”, што пройдзе ў Мінску ў канцы снежня.
Віншуем юных “калядоўшчыкаў” і іх педагогаў!
Рыта ДРЭМА,
фота з архіва Астравецкага ЦТДіМ .