Культура

16:07 / 26.11.2010
7755

Дырэкцыя Астравецкай школы мастацтваў  зноў зрабіла  землякам падарунак – запрасіла на чарговы музычны вечар цудоўнага музыканта, баяніста Уладзіслава Плігаўку. Асобу тытулаваную – лаўрэата 33 конкурсаў  рознага ўзроўню, пераможцу міжнароднага чэмпіянату 2008 года ў шатландскім горадзе Глазга, 14-разовага стыпендыята Прэзідэнцкага фонду падтрымкі таленавітай моладзі. Уладзіслаў выкладае майстэрства ігры на баяне ў... Читать далее

15:11 / 19.11.2010
7614

У той час, як па ўсёй краіне праходзяць канцэрты зорак беларускай эстрады “Беларусь – гэта мы!”, у Гудагайскую СШ са сваёй праграмай завіталі ваенны духавы аркестр і калектыў мастацкай самадзейнасці Смаргонскай пагранічнай службы.
Ужо 18 гадоў – з  таго самага часу, як быў заснаваны Смаргонскі пагранічны атрад, – тут дзейнічае ваенны... Читать далее

14:06 / 08.10.2010
6772

Гастролямі ў нашай правінцыі зорак першай і наступнай велічынь, што гараць на беларускім музычным небасхіле, астраўчан ужо не здзівіш. Таму, напэўна, і ранейшага ажыятажу на іх канцэртах не назіраецца. Хоць апошняе, сказаць да слова, крыху крыўдна: мы так любім скардзіцца, што жыццё ў нашай глыбінцы нецікавае, выйсці няма куды, адпачыць... Читать далее

13:22 / 08.10.2010
6945

Сапраўды фестывальным стаў бягучы год для вядомага не толькі на Астравеччыне хору «Польскае рэха Астраўца». Нядаўна ён адзначыўся на чарговай такой імпрэзе – Фестывалі польскай культуры, які праходзіў у старадаўнім мястэчку Івянец на Валожыншчыне. Сюды з’ехаліся творчыя калектывы аматараў польскай песні і танца з Міншчыны – з Нясвіжа, Стоўбцаў, Валожына,... Читать далее

14:21 / 27.08.2010
6888

Гістарычная даведка
Гісторыя Гальшан старажытная і цікавая. Згодна з гістарычнымі звесткамі, першы ўспамін пра гэтае мястэчка адносіцца да 13 стагоддзя. А як сцвярджае каменны сведка гісторыі, размешчаны перад уездам у Гальшаны, то год іх заснавання – 1280.
Узнікненне мястэчка гісторыкі звязваюць з родам князей Гальшанскіх. Заснавальнік рода – князь Гольша, а вось... Читать далее

14:06 / 29.06.2010
7933
2

Напярэдадні свята маладосці аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам БРСМ і аддзел культуры вырашылі арганізаваць для астраўчан шоу прыгажосці. І ў мінулую суботу ў кінаканцэртнай зале “Астравец” сабраліся грацыя, прывабнасць, загадкавасць, чароўнасць і непрадказальнасць – другі раз у гісторыі Астраўца праводзіўся конкурс “Міс Астраўчанка”.
Пачыналася ўсё з энтузіязму і задору арганізатараў.... Читать далее

14:38 / 22.06.2010
8620

Паэт Андрэй Хадановіч у сваім празаічным жыцці працуе выкладчыкам літаратуры ў БДУ, а вершы піша ў розных жанрах. Але юным гаспадарам Рымдзюнскага летніка “Вясёлка”, да якіх ён нядаўна завітаў у госці, найбольш даспадобы прыйшліся тыя з яго твораў, што выконваюцца ў рытме рэпу. Аўтару падчас такога чытання можна падтупваць, падшчоўкваць... Читать далее

11:57 / 08.06.2010
7852

Ну хто з нас не ўлюбляўся ў артыстаў?! Да прыкладу, у Дзмітрыя Смольскага… Памятаеце, быў такі спявак? Высокі, светлагаловы, лірычны. “Только меня услышь, ласковый мой малыш, разведи с тоской…” Хіба існуе на свеце жаночае сэрца, якое застанецца раўнадушным да такога закліку?..
Слава прыйшла да Дзмітрыя рана – ён станавіўся дыпламантам самых... Читать далее

16:05 / 27.05.2010
8316

У мінулым годзе нашы самадзейныя артысты прысутнічалі на свяце, але толькі ў якасці гасцей – выступалі па-за рамкамі конкурсу. Затое за выступленнем канкурсантаў яны сачылі вельмі ўважліва, адзначаючы для сябе і творчыя знаходкі іншых калектываў, і іх промахі. А вярнуўшыся ў Астравец, ледзь не назаўтра пачалі рыхтавацца да ўдзелу ў... Читать далее

16:00 / 27.05.2010
9451

Вы памятаеце, якія казкі вам чыталі ў дзяцінстве перад сном? А якія вы чыталі сваім дзецям? А што любяць чытаць ці глядзець па тэлевізары вашы ўнукі? Калі гэта любімыя многімі пакаленнямі казкі пра Русалачку, Дзюймовачку, Папялушку і Васілісу Прамудрую, рускія і беларускія народныя казкі, то мы рады за іх. Але... Читать далее