В Страчанке почтили память ветерана Альбина Францевича Павловича

17:00 / 25.05.2015
“Родныя вы нашы… У смутку вялікім схіліўшы галовы, стаім перад вамі. Вы не скарыліся лютым забойцам. Вы прынялі бой, раны, і смерць. Памяць пра вас у нашых сэрцах заўсёды – як неўміручая наша зямля і як вечна яркае сонца над ёю!”


Такімі словамі пачалася гадзіна ўшанавання памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Альбіна Францавіча Паўловіча, які пахаваны на могілках у вёсцы Страчанка. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Дабрыня”, якое існуе пры Страчанскім клубе, прыйшлі на магілу з кветкамі і словамі падзякі за мір на зямлі. Хвілінай маўчання ўшанавалі яны памяць ветэрана вайны.

Затым усе накіраваліся да ўдавы яшчэ аднаго ветэрана вайны Марыі Іосіфаўны Тэрэз. Дзеці падарылі Марыі Іосіфаўне кветкі і прачыталі вершы. Жанчына расказала аб цяжкіх гадах вайны, аб баявым і мірным жыцці свайго мужа, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Баляслава Баляслававіча Тэрэза. Дзеці з цікавасцю слухалі аповед Марыі Іосіфаўны, разглядвалі фотаздымкі, а на развітанне пажадалі ўдаве добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця. І зрабілі фотаздымак на памяць, каб потым расказаць ужо сваім дзецям аб героях той кровапралітнай вайны.


----------------------------------

Міраслава Якіменка.