Благодарю за внимание!

16:00 / 18.05.2015
У гады вайны я быў вязнем канцэнтрацыйнага лагера. Колькі давялося перажыць мне і ўсяму нашаму пакаленню, не хочацца і ўспамінаць. Ніколі мы не думалі, што дажывём да гэтых гадоў, да 70-годдзя Вялікай Перамогі.


А зараз жывеш – і паміраць не хочацца: столькі нам павагі, увагі, клопату. Ад імя ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны хачу выказаць словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна – у першую чаргу старшыні райвыканкама Адаму Дзмітрыевічу Кавальку, старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыне Эдуардаўне Тальчук, работнікам сацыяльнай службы. Калі б з якім пытаннем ні звярнуўся да іх, заўсёды ўважліва выслухаюць і дапамогуць. А напярэдадні Дня Перамогі да мяне прыехалі дамоў – з кветкамі, падарункамі, з прыгожай віншавальнай паштоўкай – гэтая паштоўка і зараз стаіць у маім доме на самым бачным месцы.

Дзе я ні жыў, а такой увагі і клопату пра ветэранаў, як у Астравецкім раёне, не бачыў.

Вялікі дзякуй вам, добрыя людзі, за тое, што помніце і шануеце подзвіг ветэранаў. І дай Бог вам ніколі не зведаць, што такое вайна.


Міхаіл Данілавіч ЖОЛАБАЎ, Астравец.