Островецкая милиция отмечает 75 лет со дня образования отдела

12:00 / 04.03.2015
У чарговы раз мы адзначаем сваё прафесійнае свята. Сёлета яно ўрачыстае ўдвайне – 75 гадоў таму быў створаны Астравецкі раённы аддзел унутраных спраў. За гэты час змянялася структура аддзела, неаднойчы мяняўся і сам калектыў. Аднак заўсёды, нягледзячы ні на што, міліцыя была і застаецца надзейнай і вернай апорай дзяржавы.

Няпросты час патрабуе ад супрацоўнікаў органаў унутраных спраў высокага адукацыйнага ўзроўню і прафесійных навыкаў, умення хутка арыентавацца ў экстрэмальных сітуацыях, дзейнічаць  самастойна, умела і рашуча, а таксама праяўляць увагу і павагу да людзей. Менавіта гэтыя якасці павінны быць у кожнага міліцыянера.

Астравецкія супрацоўнікі праваахоўных органаў выконваюць свае абавязкі, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і справядлівасці. Штодзённая служба кожнага з іх звязана з рызыкай, патрабуе сіл і энергіі. Прыемна адзначыць, што ў радах раённага аддзела працавалі і працуюць сумнення, граматныя, дастойныя і высокакваліфікаваныя спецыялісты.

Юбілей Астравецкага РАУС яго супрацоўнікі сустракаюць з дакладным разуменнем задач, пастаўленых Прэзідэнтам і ўрадам Рэспублікі Беларусь. Наша асноўная задача – зрабіць усё магчымае для забеспячэння спакою і міру ў раёне.

Нельга ў такі дзень не ўспомніць нашых ветэранаў – жывых і тых, памяць аб кім будзе заўсёды жыць у гісторыі райаддзела. Дзякуючы ветэранам, іх актыўнаму ўдзелу ў жыцці міліцыі захоўваюцца і працягваюцца нашы лепшыя традыцыі. А іх вопыт заўсёды з’яўляецца найлепшым прыкладам для маладых супрацоўнікаў.

Паважаныя калегі і ветэраны міліцыі! Віншую вас з прафесійным святам і 75-гадовым юбілеем з дня ўтварэння Астравецкага РАУС. Моцнага ўсім здароўя, міру, дабра ў сем’ях, дабрабыту і дастойнай службы на карысць нашай Радзімы.

Уладзімір Квач, начальнік Астравецкага РАУС.




Першы начальнік РАУС А.П. Шэндараў


75 гадоў… Узрост мудрасці, вопыту, свядомасці і асэнсавання зробленага за гэты час. І прадаўжэння дзейнасці, удасканальванне і развіццё традыцый. Сёлета Астравецкі раённы аддзел унутраных спраў адзначае менавіта такую важную і сур’ёзную дату – 75-годдзе з дня ўтварэння.

26 лютага 1940 года па загаду Народнага камісара ўнутраных спраў СССР Л.П. Берыя было ўтворана раённае аддзяленне міліцыі ў Астраўцы. Выконваючым абавязкі начальніка быў назначаны А.П. Шэндараў, які займаў гэтую пасаду да мая 1941 года. Сярод першых супрацоўнікаў міліцыі – І.С. Даўляш, І.А. Зінкевіч, А.І. Пілецкі і іншыя.

Пасля вызвалення Астравецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 годзе быў сфарміраваны раённы аддзел міліцыі, які ўзначаліў М.А. Вячкілеў, у падначаленне якога ўваходзілі крымінальны вышук, пашпартная служба, дзяржаўны пажарны нагляд.

За гэты час змянілася многае: падраздзяленні, назвы, будынак раённага аддзела. Прыходзілі і звальняліся супрацоўнікі. Аднак ва ўсе гады быў, ёсць і застаецца аднолькавым абавязак міліцыянераў: служыць у адпаведнасці з законам і ў згодзе са сваім сумленнем, клапаціцца пра спакой і бяспеку грамадзян і быць дастойным сваёй прафесіі.



Начальнік аддзялення міліцыі ў 1954-57 гадах Алег Гярновіч (першы справа)


Рабочыя будні. Намеснік начальніка РАУС С.В. Шэін


Заняткі асабовага са- ставу па прафесійнай падрыхтоўцы


Інспектар пашпартнага стала Р.К. Мерзаянава


Інструктаж супрацоўнікаў ДАІ РАУС


Супрацоўнікі Астравецкага РАУС у 80-я гады


Супрацоўнікі Астравецкага РАУС у 1959 годзе


Прайшло 75 гадоў з дня ўтварэння Астравецкага аддзела ўнутраных спраў. Ветэран вайны, участковы інспектар Канстанцін Васільевіч Голубеў (на здымку злева) аддаў службе ў праваахоў- ных органах большую частку жыцця.